Паўстагоддзі таму і зараз. Такіх вялікіх школ, як гэта, тры па ўсёй краіне. Беларускамоўная такая, наогул, адзіная. Пяцікорпусовая, са сваім басейнам і вялікім паркам, пабудаваная, на той час, па нетыповым праекце – 111-ая школа Мінска адчыніла дзверы ў верасні 1968 года. З таго часу змянілася стагоддзе, не адно пакаленне вучняў, статус і знешні выгляд установы. Але нязменна узрастае колькасць тых, для каго будынак пад нумарам 10 на вуліцы Васняцова – значыць нешта больш.