«Яны верылі, што Германія абавязкова разаб’е СССР». Ігар Марзалюк пра тых, хто не чакаў аб’яднання Беларусі
Новости Беларуси. После объединения белорусских земель 17 сентября 1939 года прошлые власти Западной Беларуси не покорились, в связи с чем активно действовало польское подполье, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
О сотрудничестве Армии Крайовой с нацистами, о совместных с фашистами карательных операциях против советских партизан и мирных белорусов расскажет Игорь Марзалюк.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
17 верасня 1939 года аб’ядналіся беларускія землі. Але былыя ўладары Заходняй Беларусі з гэтым не скарыліся. Польскае падполле на Крэсах Усходніх актыўна дзейнічала ўжо ў 1939-1941 гадах. Яшчэ больш актывізавалася гэтая дзейнасць пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Польскія падпольныя структуры напад на СССР нацысцкай Германіі ўспрынялі з радасцю. Германія, згодна іх дактрыны, была ворагам № 1, а СССР – ворагам № 2. Яны верылі, што Германія абавязкова разаб’е СССР, а лёсы народаў Усходняй Еўропы будуць вырашаць Велікабрытанія і ЗША.
Менавіта таму баявыя групы польскага падполля білі ў спіну адступаючым часткам Чырвонай Арміі ў 1941 годзе. Пры гэтым яны не чынілі ніякага супраціўлення гітлераўцам у Заходняй Беларусі на пачатковым этапе вайны.
Васіль Захаравіч Корж дакладваў першаму сакратару ЦК Кампартыі Беларусі Панцеляймону Панамарэнка аб тым, як у першыя месяцы ваенных дзеянняў нешматлікія савецкія партызаны сутыкнуліся не толькі з нямецкімі карнікамі, але і з баявымі групамі польскага падполля, якія актыўна дапамагалі нямецкаму боку ў першыя месяцы вайны.
Падрабязней у відэаматэрыяле.