Становление белорусской государственности и формирование страны в нынешних границах обсуждали эксперты в программе «В обстановке мира».
Становление белорусской государственности и формирование страны в нынешних границах обсуждали эксперты в программе «В обстановке мира».
Вячеслав Данилович, директор Института истории НАН Беларуси:
У нас у краіне створаны вельмі добры грунт для рэалізацыі гістрычнай палітыкі. Гэта ў першую чаргу тая канцэпцыя гісторыі беларускай дзяржаўнасці, якая распрацавана была вучонымі нашага інстытута разам з калегамі з ВНУ і на яе грунце падрыхтавана грунтоўная пяцітомная «История белорусской государственности». Спецыяльна падрыхтавана на рускай мове, каб мы паказалі сваю пазіцыю, пазіцыю беларускай гістарычнай навукі, каб як мага больш шырокая супольнасць магла з ёй азнаёміцца. І ўжо пяты том, які прысвечаны завяршэнню савецкага перыяда і незалежнай Рэспублікі Беларусь – ён у выдаведцтве. Спадзяемся, у бліжэйшы час выйдзе. Дык вось гэта канцэпцыя гісторыі беларускай дзяржаўнасці – мы разгледзелі кожны гістарычны перыяд і выразна паказалі, што станоўчага было, што ўмацоўвала беларускі народ, беларускую дзяржаўнасць у той альбо іншы перыяд, а што перашкаджала. Аб’ектыўна паглядзелі на сваю гісторыю.
І мне б яшчэ вельмі важны хацелася падкрэсліць момант: я не ведаю такія краіны, у якой бы кіраўнік дзяржавы публічна выказаўся адносна гістарычнай навукі. Калі яго спыталі – у 2014 годзе ён быў з візітам у Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, якія задачы ставяцца перад беларускай гістарычнай навукай. «Дайце нам аб’ектыўную карціну гістарычнага мінулага». Гэта залатыя словы, якія я запомніў на ўсё жыццё. І мы ў такім рэчышчы і працавалі, і працуем сёння.
Мы глядзім аб’ектыўна на наша гістарычнае мінулае, але, зразумела, з пункту гледжання сваёй краіны, свайго народа. Таму што розныя падзеі па-рознаму ўплывалі на тыя альбо іншыя нацыі, народы, эліты і гэтак далей. І свой гэта аб’ектыўны погляд мы прадстаўляем у калектыўных працах, якія якраз з’яўляюцца грунтам для выпрацоўкі нацыянальнай гістарычнай палітыкі. Для яе рэалізацыі, накіраванай у першую чаргу на ўмацаванне адзінства нашага народа і нашай дзяржавы.