Участак для галасавання ў Гродна працаваў выключна на беларускай мове

Другі дзень датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў. Хутка стане вядома, колькі ўжо людзей вызначыліся з тым, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы як у парламенце, так і ў мясцовых Саветах, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Яўка даволі высокая і гэта яшчэ раз сведчыць пра неабыякавасць беларусаў да будучыні краіны.

Участак для галасавання ў Гродна працаваў выключна на беларускай мове-1

На гэтым участку для галасавання ў Гродна на роднай мове размаўлялі ўсе: ад выбаршчыкаў да назіральнікаў і старшыні камісіі. Нездарма! Тут арганізавалі сапраўднае свята ў гонар беларускай мовы. Ад песень пад бульба-дэнс да чытання вершаў і віншаванняў. Атмасферу назвалі сімвалічнай, бо сваё волевыяўленне выбаршчыкі робяць для развіцця Беларусі, ды яшчэ і на роднай мове. Да таго ж, да гэтага ўчастку адносяцца шмат педагогаў – раён пры Інстытуце развіцця адукацыі. Усе, хто сёння прыйшлі на датэрміновае галасаванне, былі прыемна здзіўлены такому сюрпрызу. І самі адразу пераходзілі на нашу мілагучную.

Участак для галасавання ў Гродна працаваў выключна на беларускай мове-4

Ірына Карась, жыхарка Гродна:
Мала таго, што кожны выбаршчык мае права аддаць свой голас за патрэбную кандыдатуру, мы яшчэ апынуліся ў такой незвычайнай творчай абстаноўцы. Я лічу, што ў нас кандыдатамі з’яўляюцца лепшыя людзі, людзі, якія правераныя часам.

Участак для галасавання ў Гродна працаваў выключна на беларускай мове-7

Святлана Сяргейка, старшыня выбарчай камісіі гродзенскай Занёманскай выбарчай акругі:
З дзяцінства ў мяне засталося пачуццё, што выбары – гэта свята, таму мы стварылі на ўчастку не толькі атмасферу адказнасці за выбар, якім шляхам пойдзе наша краіна, не толькі атмасферу гонару за нашу Радзіму, але і яшчэ святочны настрой.

Участак для галасавання ў Гродна працаваў выключна на беларускай мове-10

Тэматычныя дні на гэтым выбарчым участку штодзень аж да асноўнага дня галасавання. Заўтра майстар-клас па вырабе беларускай лялькі, у пятніцу, зразумела, Дзень абаронцаў Айчыны, а суботу прысвецяць сямейным каштоўнасцям. Выбарчаму кодэксу святы не супярэчаць.

Участак для галасавання ў Гродна працаваў выключна на беларускай мове-13

Ірына Мякеня, назіральнік:
Як назіральнік, хачу адзначыць, што заўваг на дадзеным выбарчым участку не зроблена, і ўсё адбываецца згодна з законамі і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Таксама чытайце:

Ігар Карпенка паведаміў аб сумесным праекце ЦВК і Міністэрства адукацыі

Другі дзень датэрміновага галасавання – што адзначаюць міжнародныя назіральнікі?

Ігар Карпенка: «Думаю, што грамадзяне актыўна прымуць удзел у галасаванні»