У Мінскай вобласці фіксуюць высокую яўку па выніках першага дня датэрміновага галасавання
Дастаткова высокую электаральную актыўнасць фіксуюць у Мінскай вобласці на выбарах дэпутатаў. Па выніках першага дня датэрміновага галасавання яўка ў рэгіёне склала больш за 6 %. Дарэчы, жыхары сельскай мясцовасці, у адрозненні ад гарадскіх, выбіраюць больш дэпутатаў, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ.
Таму выбаршчыкам выдаюць адразу чатыры бюлетэня, каб вызначыцца з народнымі выбраннікамі ўсіх узроўняў: ад Палаты прадстаўнікоў да пасялковых саветаў. Дарэчы, свае галасы ў вёсках і пасёлках нярэдка давяраюць менавіта тым, каго добра ведаюць, ацэньваючы кандыдатаў па рэальных справах. Прыняць удзел у электаральнай кампаніі датэрмінова можна ва ўсіх без выключэння раёнах. Напрыклад, у Cмалявіцкім працуе 31 выбарчы ўчастак.
Вольга Шабуневіч:
Обязанность каждого гражданина – участие в выборах. На выходные запланировано другое мероприятие, поэтому принято решение прийти досрочно на избирательный участок и проголосовать.
Наталля Лашук, старшыня участковай выбарчай камісіі Усяжскага участка для галасавання № 30:
Люди идут активно, с хорошим настроением. Все у нас замечательно. На нашем участке всегда была хорошая явка, люди всегда хорошо ходили на выборы, участвовали в выборах.
Усяго на Усяжскім участку для галасавання чакаюць звыш 1 400 выбаршчыкаў. Каля 4 % з іх ужо зрабілі свой выбар датэрмінова.