У Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы з'явілася новае абсталяванне

Сучасныя тэхналогіі для аказання якаснай медыцынскай дапамогі. Новае абсталяванне з'явілася ў Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ.

У Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы з'явілася новае абсталяванне-2

Так, у аперацыйны блок набылі сучасны нізкатэмпературны плазменны стэрылізатар. Прылада падыходзіць для большай колькасці хірургічных інструментаў, а таксама дазваляе паскорыць працэс дэзынфекцыі. Сродкі на новае абсталяванне выдзелілі з раённага бюджэту.

У Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы з'явілася новае абсталяванне-4

Кацярына Межанцава, старэйшая медыцынская сястра аперацыйнага блока Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы:
Инструментарий упаковывается в специальную упаковочную бумагу. Скажем так, будет бумажно-пленочная упаковка. Зашивается с помощью специального аппарата. Закладываются, естественно, индикаторы внутрь, чтобы можно было проследить, стерильный ли после этой циклостерилизации инструментарий. И загружаются вот на эти сетки.

Абнаўленне і ў эндаскапічным аддзяленні. У гэтым годзе тут усталявалі новую мыйна-дэзынфекцыйную машыну, а таксама шафы для сушкі і захоўвання спецыялізаванага абсталявання. Цяпер увесь цыкл апрацоўкі інструментаў праводзіцца аўтаматычна. Што не толькі спрашчае працу медыцынскага персаналу, але і забяспечвае больш высокую ступень стэрыльнасці.

У Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы з'явілася новае абсталяванне-6

Ганна Ганчарова, загадчыца эндаскапічнага аддзялення Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы:
Эндоскопическое оборудование проходит полный цикл обработки. После обработки наша аппаратура загружается в шкафы для сушки и хранения, где в стерильных условиях она может храниться до 72 часов. Это позволяет нам значительно повысить качество обработки нашей аппаратуры. 

У хуткім часе ў Вілейскай ЦРБ увядуць у эксплуатацыю новы лічбавы тамограф. Апарат будзе больш хутка даваць вынікі, а выпраменьванні скароцяцца ў дзясяткі разоў. Павышэннё якасці меддапамогі ў рэгіёнах – адна з ключавых задач сістэмы аховы здароўя. Таму ў сельскіх населеных пунктах і малых гарадах працягваюць мадэрнізаваць медустановы.