У Мінскай вобласці выяўлена звыш 3,5 тысячы правапарушэнняў за 2024 год
Ужо ў гэтую нядзелю ў Беларусі будуць адзначаць 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ. Гэта свята ў гонар тых, хто ў розны час стаяў на варце Радзімы і хто зараз аберагае спакойны сон беларусаў. Сярод людзей, якія штодня клапоцяцца пра бяспеку і захаванасць маёмасці грамадзян, – супрацоўнікі Дэпартамента аховы.
Пра іх няпростую службу – матэрыял Дар'і Аўсюк.
Яўген Токан – міліцыянер-кінолаг Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы, такі кірунак выбраў нездарма. З дзяцінства любіў жывёл і яго заўсёды прыцягвала гэтая прафесія.
Дар'я Аўсюк, карэспандэнт:
У кіналагічнай службе Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы нясуць службу тры нямецкія аўчаркі. Гэтыя сабакі могуць адшукаць чалавека ў любых умовах, а таксама затрымаць парушальнікаў па гарачых слядах.
Службовы сабака не толькі разумны і адважны, але і з'яўляецца сапраўднай бронекамізэлькай для праваахоўніка. І нават сёння, калі сучасныя тэхналогіі выйшлі на новы ўзровень, абысціся без чатырохногіх напарнікаў амаль што немагчыма.

Яўген Токан, міліцыянер-кінолаг групы затрымання Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Беларусі:
У меня собака немецкая овчарка, работает она со мной уже три года. Собака у меня поддается всем тренировкам. Она у меня слабохарактерная, мягкая.
Аграбленне або нападзенне. Першымі на сігнал трывожнай кнопкі прыбываюць менавіта яны – міліцыянеры групы затрымання. Што чакае іх унутры – як латарэя. Аляксандр Зайцаў працуе тут пяты год. Кажа, што кожная секунда на ліку. І ён як міліцыянер-вадзіцель, павінен не толькі глядзець за дарожнай абстаноўкай, але яшчэ і выконваць свае функцыі міліцыянера.

Аляксандр Зайцаў, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Беларусі:
Наша профессия подразумевает быстрое реагирование на сработке объекта: быстрое прибытие, соблюдение правил дорожного движения и меры предосторожности.
Сёння Дэпартамент аховы выконвае мноства функцый для абароны маёмасці грамадзян. Толькі за 2024 год Бярэзінскім аддзяленнем было выяўлена 86 адміністрацыйных правапарушэнняў.
Падрабязнасці ў відэа.