Цюльпанавы бізнес – сям'я Макарэнка з Мінскага раёна вырасціла 46 тысяч кветак
У Беларусі разгар сезона вырошчвання галоўнага сімвала вясны – цюльпанаў. Сваю кветкавую плантацыю стварыла сям'я Макарэнка з Мінскага раёна. Гэтым прыгожым бізнэсам муж і жонка займаюцца ўжо другі год. Яны пасадзілі 46 тысяч кветак. І ўжо бутоны паступова пачынаюць раскрывацца, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ.
Калі чакаць духмяны ўраджай – матэрыял Ганны Куртасавай.
Павел і Таццяна Макарэнка – маладая сям'я з Бараўлян. Два гады таму купілі дом у аграгарадку Міханавічы. Добраўпарадкавалі ўчастак. І вырашылі заняцца бізнэсам. З'явілася ідэя вырошчваць цюльпаны. Тэхналогію вывучалі самі. Таксама пераймалі вопыт у пінскіх фермераў.
Павел Макарэнка:
Участок приобрелся в конце 2022 года. Нас уже посещали мысли приобретать большой участок, чтобы чем-то заниматься, потому что мы выросли, грубо говоря, на земле, у меня родители держали хозяйство. Были мысли изначально чеснок садить, потому что в магазинах мы видели везде – он везде импортный. Для нас это был парадокс.
Цюльпаны вельмі ломкія. Патрабуюць асаблівага падыходу: аптымальны мікраклімат, своечасовыя падкормкі. Тут усё механізавана. Абсталявалі датчыкі вільготнасці, таксама ёсць аўтапаліў.
Падрабязнасці глядзіце ў відэа.