Чыстая вада ў кожны дом. У Мінскай вобласці працягваецца рэалізацыя дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Яна накіравана на паляпшэнне якасці пітной вады. Праект плануюць завяршыць да канца 2025 года, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ.
Увагу надаюць гарадам і сельскай мясцовасці. Так, у Мінскім раёне нядаўна пабудавалі новы мабільны комплекс ачысткі вады. Ён будзе функцыянаваць у вёсцы Саламарэчча. Магутнасць аб'екта – да шасці з паловай кубаметраў за гадзіну. Станцыя працуе ў аўтаматычным рэжыме і не патрабуе наяўнасці персаналу. Да канца 2025 года ў Мінскім раёне пабудуюць і запусцяць яшчэ 46 мабільных комплексаў ачысткі вады.
Васіль Лапко, намеснік дырэктара па вытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства «Вадаканал Мінскага раёна»:
На сегодняшний день еще две станции находятся в работе. Это Заславль. И по сравнению с 2024 годом, в котором мы выпустили 7 станций для Минского района и еще 9 станций за пределы Минского района, то есть всего 16, на 2025 год у нас запланировано 13 больших станций и 33 мини-станции для населенных пунктов, где население до 100 человек или объем потребляемой воды до 3 метров кубических в час.
З пачатку дзеяння праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» толькі ў Мінскім раёне ўвялі ў эксплуатацыю звыш 100 комплексаў ачысткі вады. Усяго ў цэнтральным рэгіёне за апошнія чатыры гады запусцілі 220 станцый абезжалезвання.