Навіны Беларусі. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падтрымалі фінансава будаўніцтва мемарыяла ў Светлагорскім раёне і 21 лютага перавялі сродкі на дабрачынны рахунак, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ.
Навіны Беларусі. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падтрымалі фінансава будаўніцтва мемарыяла ў Светлагорскім раёне і 21 лютага перавялі сродкі на дабрачынны рахунак, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ.
Мемарыяльны комплекс у памяць пра жыхароў вёсак, спаленых гітлераўскімі акупантамі, узвядуць на месцы трагедыі. Сярод балот у вёсцы Ала ад жахаў вайны хаваліся жыхары Светлагорскага і Жлобінскага раёнаў, але карнікі знайшлі сховішча і 14 студзеня 1944 года атачылі і спалілі населены пункт разам з людзьмі. У той дзень загінулі 1758 чалавек. Больш за палову з іх былi дзеці.
Віталь Уткін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
В целом мы услышали позыв нашего главы государства об исторических фактах, что историю нельзя забывать. И этот монумент позволит, я думаю, нашему подрастающему поколению достойно отпраздновать 100-летие уже Великой Победы. Я считаю, что это именно задел, который свяжет все поколения. Поэтому огромное спасибо тем людям, которые вышли с этой идеей и дали нам возможность к ней присоединиться.
Ідэя стварэння мемарыяла была агучана падчас снежаньскай сустрэчы Аляксандра Лукашэнка са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і знайшла падтрымку кіраўніка дзяржавы. Будоўля ўжо набыла статус «народнай». 22 лютага ў Гомельскай вобласці пройдзе суботнік, сродкі ад якога таксама будуць накіраваны на ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Ала.