«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?

Навіны Беларусі. 1921 год. Беларусь падзялілі паміж Польшай і Савецкай Расіяй. Заходнія землі з насельніцтвам больш за чатыры мільёна чалавек адышлі да Польшы, паведамілі ў праграме «Цэнтральны рэгіён» на СТБ. На 18 гадоў праз беларускія землі працягнулася мяжа, адбітак якой нават дагэтуль адчуваецца ў гэтых мясцінах.

«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?-1

Яна Шыпко, карэспандэнт:
Сёння мы прыехалі ў Заслаўе. У 30-я гады мінулага стагоддзя гэта была памежная зона. Нас чакае незвычайная экскурсія, таму я паспрабую яе прайсці. Для гэтага нават маю аўтэнтычны дакумент. Гэта пашпарт з дазволам на знаходжанне ў гэтай памежнай зоне.

«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?-4

 Добры дзень! Калі ласка, дакументы. У вас ёсць дазвол, віза выдана 15-м Заслаўскім памежным атрадам, таму вы маеце магчымасць знаходзіцца ў памежнай зоне.

Яна Шыпко:
Але ж не пужайцеся такой сустрэчы. Сёння нашым гідам будзе кандыдат гістарычных навук, даследчык гісторыі Ігар Мельнікаў. Ён сустракае нас у такой аўтэнтычнай форме савецкага памежніка. Ці ўсё так?

«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?-7

Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук, аўтар экскурсійнага маршрута:
Дакладна. Гэта ўніформа 1935 года, старэйшы палітрук памежных войскаў, такі вяснова-восенькі ўзор, хаця мае фуражку, а не будзёнаўку ці багатырку. Але ўжо вясна прыйшла, а насамрэч месца вельмі арыгінальнае, аўтэнтычнае. Тут у нас знаходзіўся 15-ты Заслаўскі памежны атрад. За вашай спіной казарма гэтага памежнага атрада. Захаваўся арыгінальны будынак 20-х гадоў, а за маёй спіной арыгінальны будынак камендатуры 15-га памежнага атрада. Менавіта сюды прывозілі людзей, якіх лавілі на мяжы. Гэта былі розныя катэгорыі людзей: і тыя самыя кантрабандысты, пра якіх усе ведаюць, і выведнікі, і людзі, якія проста перабягалі. Дзве часткі аднаго цэлага, жыхары былі падзелены гэтай мяжой. Канешне, гэты момант накладваў свой адбітак на жыццё звычайных людзей. Але мяжа – гэта і эканамічны бок, і палітычны, і розныя іншыя.

Яна Шыпко:
Ці адчувалася атмасфера, што гэта памежжа, у тыя часы?

«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?-10

Ігар Мельнікаў:
А вы яшчэ не адчулі? Паказваючы гэты дакумент, кожны жыхар гэтай тэрыторыі (ад Заслаўя да памежных вёсак) павінен быў мець адмысловы штампік аб знаходжанні ў памежнай зоне. Кожны савецкі чалавек ахоўваў мяжу. Кожнага чужога спрабавалі знайсці, убачыць і здаць памежным войскам. Таксама жудасны момант – гэта рэпрэсіі на памежнай зоне, калі людзей беспадстаўна абвінавачвалі, калі людзі проста пераходзілі мяжу да сваякоў. Вычышчалі гэтую памежную зону, бо ўсе 30-я гады Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з варожым Захадам, а варожы Захад бачыў небяспеку з боку Савецкага Саюза.

Яна Шыпко:
Тут побач станцыя «Беларусь», тым бок мы прыехалі з Мінска ў Беларусь. Што гэта азначае?

«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?-13

Ігар Мельнікаў:
Дакладна станцыя «Беларусь» з 1926 года – гэта памежны чыгуначны пункт, мае такую назву. Да гэтага «Ізяслаўль». Лібава-Роменская чыгунка пабудавана яшчэ з цара, але ў 30-я гады – гэта стратэгічны накірунак на Вільню і апошняя вялікая станцыя перад мяжой з Польшай, хаця яшчэ была станцыя «Радашковічы». Менавіта тут быў памежны КПП, аднаіменны  «Беларусь». Для таго, каб падкрэсліць, што вось, мяжа ўжо тут, і назва такая – «Беларусь».

Яна Шыпко:
Добра. Куды мы рухаемся далей?

«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?-16

Ігар Мельнікаў:
На станцыю. Зараз мы знаходзімся побач са станцыяй «Беларусь». 1926 год, станцыя «Ізяслаўль» становіцца станцыяй «Беларусь». Будынак сучасны, але прашу звярнуць увагу на гэтую браму зверху з надпісам «Беларусь», а цяпер вось на гэты здымачак. Брама вітае замежнікаў, якія прыязджаюць у нашу краіну ля Берасця. Яна літаральна такая ж і была зроблена. Я, на жаль, не ведаю, хто аўтар гэтага праекта, але падкрэсленне таго, што тут была мяжа, вельмі добрае. За вашай спіной будынак арыгінальнай мытнай залі 1938 года. Тут Лібава-Роменская чыгунка – гэта адзін з чатырох чыгуначных калідораў на Захад.

Яна Шыпко:
Дзе мы зараз знаходзімся? Як праходзіла мяжа?

«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?-19

Ігар Мельнікаў:
Мапа 30-х гадоў вельмі добра паказвае, наколькі блізка мяжа была ад Менску. Адсюль вы прыехалі, знаходзіцеся ў Заслаўі, мяжа ад Латвіі да тэрыторыі сучаснай Украіны гэта 25-40 кіламетраў да Заслаўя і 40 кіламетраў да самой мяжы ад Менску, хаця важнае значэнне меў Ракаў не толькі з кантрабанднага сэнсу.

Яна Шыпко:
А з якога яшчэ?

«Савецкі Саюз рыхтаваўся ваяваць з Захадам, а Захад бачыў небяспеку ад Саюза». Як жылі на мяжы Беларусі і Польшы ў даваенны час?-22

Ігар Мельнікаў:
Перш за ўсё, вайскова-палітычнага, таму што там знаходзіўся цэнтр польскай выведкі, якая накіроўвалася на тэрыторыю БССР. Вывучалі, глядзелі, што там, як Савецкі Саюз рыхтуецца да будучых дзеянняў. Важны момант – у 1938 годзе з’явіўся план пераносу сталіцы з Менску ў Магілёў, і звязана гэта было менавіта з тым, што побач знаходзілася мяжа. Баяліся, што калі Польша нападзе, то вельмі хутка будзе ў Менску, хаця тут быў умацаваны раён, але лічылася так. І ў Магілёве ўжо сталі будаваць інфраструктуру, з’явілася копія нашага Дома Ўрада, але 1939 год змяніў геапалітычны стан у Еўропе.

Чытайце таксама:

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920- х гадоў

«На Захадзе не верылі ў тое, што адбывалася ў БССР». Трагічная гісторыя княжацкай сям’і Друцкіх-Любецкіх

Касцёл у цэнтры пабудаваны з такой цэглы, як польскія стражніцы. Што засталося ў Ракаве з 1920-х?