Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў

Навіны Беларусі. 1921 год. Беларусь падзялілі паміж Польшай і Савецкай Расіяй, паведамілі ў праграме «Цэнтральны рэгіён» на СТБ. Заходнія землі з насельніцтвам больш за чатыры мільёна чалавек адышлі да Польшы. На 18 год праз беларускія землі працягнулася мяжа, адбітак якой нават дагэтуль адчуваецца ў гэтых мясцінах.

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -1

Яна Шыпко, карэспандэнт:
Калі так шмат было кантрабанды ў тыя часы, што заставалася рабіць мытні, будынак якой мы бачым?

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -4

Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук, аўтар экскурсійнага маршрута:
Зразумела, перахопліваць гэтую кантрабанду, затрымліваць людзей. Цікавым момантам было тое, што нават у кантрабандных справах былі звязаны і савецкія памежнікі. Напрыклад, на мяжы паміж БССР і Латвійскай Рэспублікай, Польскай Рэспублікай некаторыя памежнікі змазвалі сабе рукі гэтым кантрабандным рухам. Нават у гэтай кантрабанднай дзейнасці былі замешаны некаторыя савецкія памежнікі.

Яна Шыпко:
Дзе мы зараз апынуліся?

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -7

Ігар Мельнікаў:
Зараз мы рухаемся ў бок мяжы, але на нашай дарозе нас будуць сустракаць вельмі цікавыя артэфакты і аб’екты. Адзін з іх тут гэта камандзірскі дак, які знаходзіўся побач з Заслаўем, і ён звязаны з мяжой і з тымі ж кантрабандыстамі. 1932 год тут, пад Заслаўем, з’яўляюцца першыя дакі. Адзін з іх быў пабудаваны ля вёскі Захарычы, якраз у 1932 годзе, пазней пачалі будавацца гэтыя.

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -10

Будаваліся на выпадак вайны з Польшай, а падчас будаўнічых прац мала таго, што вялікія грошы выдаткоўваліся, дык яшчэ і знішчалася інфраструктура звычайных людзей, якія жылі побач, на мяжы. Знішчаліся хутары, перасяляліся вёскі, людзей рэпрэсавалі, вывозілі. Гэты момант наклаў адбітак, бо побач з дакамі, гэтымі ўмацаваннямі, сталі стварацца вайсковыя гарадкі. Акрамя памежнікаў, жаўнеры пільнавалі мяжу, і выпадковых людзей на мяжы было мала.

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -13

Яна Шыпко:
А бывалі такія выпадкі, што калегі па працы, кантрабандысты, даведваліся, што адзін з іх стукач? Што тады?

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -16

Ігар Мельнікаў:
Увогуле жыццё на мяжы было настолькі цяжкім… У Заслаўі праводзілася вялікая колькасць аперацый. Вельмі часта чалавечая зайздрасць стварала цяжкія ўмовы. Яшчэ ўчора ты жыў як сусед, нармальна, спакойна, а заўтра раптам у цябе ўбачылі залатыя чырвонцы (яны былі галоўная валютай на гэтай мяжы) ці амерыканскія даляры і пагрукалі ў савецкія памежныя органы. Тыя прыйшлі, арыштавалі і забралі. З польскага боку гэта таксама было распаўсюджана, але там не было так шмат рэпрэсій, хаця, канешне, лавілі кантрабандыстаў, бо яны наносілі ўдар па эканоміцы краіны.

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -19

Важным момантам было тое, што людзі, якія займаліся кантрабандай, пераводзілі суайчыннікаў праз мяжу. Гэта быў цэлы бізнес вазіць «фігуркі», пра якія пісаў Сяргей Пясецкі. Гэта было распаўсюджана ў 30-я гады. Напрыклад, члены КПЗБ, якіх рэпрэсавалі ў Польшчы, спрабавалі перабегчы мяжу, і такі чалавек, які жыў на мяжы, быў знаходкай. Плацілі яму грошы, тот даводзіў да калідора і праводзіў. Мяжа ў 30-я гады гэта не сённяшнія дроны і камп’ютары, гэта пас лесу, слупікі, у якіх стаіць калючы дрот.

Яна Шыпко:
А ці шмат было такіх хутароў, як у кнізе апісана, якія давалі прытулак кантрабандыстам, начлег? І ці вялікая гэта была рызыка?

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -22

Ігар Мельнікаў:
Вы не зусім карэктна сказалі. Хутар па сутнасці быў лагістычнай базай, складам. Туды прыносілі рэчы, здавалі, потым ужо пераносілі іх у Менск і там прадавалі. Такіх хутароў на мяжы было вельмі шмат, але ў 1932 годзе з’яўляюцца першыя ўмацаванні Менскага раёна, і гэтыя дакі прымушаюць знішчаць інфраструктуру на мяжы. Нават калі гэты хутар заставаўся, то там не атрымлівалася вольна рухацца.

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -25

У 1938 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны, мне расказвалі відавочцы, мужчына, маці якога была маладой жанчынай у 1938 годзе, пасвіла кароў, і карова сышла ў Саветы. Яна прыбегла дадому, кажа: «Слухай, бацька, карова сышла ў Саветы, што рабіць?» «Браты твае – пасля службы ў Войску Польскім, іх не варта туды накіроўваць, а ты маладая дзяўчына, што з табой будзе? Ідзі, забірай карову». Прыходзіць, тут людзі ў такіх мундзірах забіраюць жанчыну і прыводзяць яе дакладна туды, дзе мы пачыналі нашу вандроўку, якраз у камендатуру. Там, дзе зараз крама. Пачынаюць дапытваць, што і як, а дзяўчына спужалася і кажа: «Я ведаю сержантову». Сержантова гэта жонка сяржанта, камандзіра стражніцы, Корпуса аховы памежжа.

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -28

Тыя ўчапіліся і кажуць: а давай-ка ты нам будзеш перадаваць інфармацыю, што адбываецца на польскім баку. Маладая дзяўчына пагадзілася. У Радашковічах яе абмянялі і разам з каровай аддалі ў Польшу. Яна прыйшла і сказала: «Бацька, мне прапанавалі перадаваць інфармацыю, але сказалі, што кожную сераду там, дзе ты перайшла мяжу, цябе будзе чакаць савецкі афіцэр-памежнік, каб я пераходзіла і расказвала яму, што адбываецца на польскім баку; а ў якасці бонуса мне прапанавалі, што прымуць у камсамол». Бацька сказаў: «Ні нагой на мяжу!» Але кожную сераду ў кустах сядзела зялёная фуражка і чакала гэтую дзяўчыну.

Яна Шыпко:
Кантрабандысты былі першымі хлопцамі на вёсцы?

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -31

Ігар Мельнікаў:
Гэта былі сапраўды багатыя людзі. Што было кантрабандным таварам? З польскага боку – бялізна, парфумерыя, дэфіцытная ежа, водка, папіросы. З савецкага боку цягнулі каштоўныя рэчы. Напрыклад, чорная ікра была досыць важным таварам, які карыстаўся попытам на заходнім рынку. Дэфіцыт параджаў попыт. Што цікава: чаму Глыбокае ці Мікашэвічы не сталі такімі заможнымі, як мястэчка Ракаў? Бо не было такога цэнтру, як Менск. Побач быў Менск са сваімі рынкамі, базарамі, ён даваў магчымасць гэтыя тавары прадаць.

Яна Шыпко:
А тое, што Ракаў на той час зрабіўся беларускім Лас-Вегасам… Кабакі і астатняя інфраструктура гэта быў запыт з боку тых, хто добра зарабляў?

Ракаў зрабіўся беларускім Лас-Вегасам. Экскурсавод расказаў пра кантрабандыстаў 1920-х гадоў -34

Ігар Мельнікаў:
Калі ў цябе ёсць грошы, то ёсць і магчымасць тут развівацца. І кантрабандысты, хто жыў з мяжы, трымалі гатэлі ці падпольныя казіно. Але зноў, тое, што пісаў Пясецкі, гэта больш паходзіць на 20-я гады. У 30-я сітуацыя трошкі змянілася, хаця Ракаў усё роўна быў заможным. Яшчэ побач знаходзяцца стражніцы КАП, і там савецкім выведнікам удавалася завербаваць для супрацы польскіх памежнікаў. І такое было. А што тычыцца звычайных людзей яны былі вымушаны існаваць у гэтай сітуацыі. Нехта на гэтым зарабляў, а нехта проста вымушаны быў жыць.

«На Захадзе не верылі ў тое, што адбывалася ў БССР». Трагічная гісторыя княжацкай сям’і Друцкіх-Любецкіх Чытайце далей.