Самы высокі пад'ёмнік у Еўропе! Як санкцыі дапамаглі прадпрыемству ў Віцебску?
Праца на вышыні. Віцебскае прадпрыемства выпускае ўнікальную тэхніку для вышынных работ. Новы віток развіцця кампанія атрымала, як ні дзіўна, пасля ўвядзення антыбеларускіх санкцый, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Сёння ў паўночным рэгіёне нашай краіны робяць пад'ёмнікі, якіх няма ва ўсёй Еўропе.
Пра новыя гарызонты – у наступным матэрыяле.
Сёння віцебскія пад'ёмнікі пазнавальныя не толькі ў межах краіны. Беларускі рынак не такі вялікі, як, напрыклад, расійскі, дзе гэтыя машыны вельмі запатрабаваны. Каля 90 % усёй вырабленай тэхнікі ідзе на экспарт. Хто б мог падумаць, што менавіта санкцыі стануць штуршком для нашых прадпрыемстваў.
Андрэй Сідараў, дырэктар прадпрыемства па вырабе пад'ёмна-транспартнага абсталявання:
Санкции позволили нам нарастить объемы, найти новые рынки сбыта, пойти в другие отрасли, появился новый продукт в связи с этим. Сегодня надо выпускать то, чего нет, не конкурировать в рамках общей емкости рынка, а выпускать то, что сегодня не выпускается, что раньше завозилось.
Унікальны, да таго ж якасны прадукт прадаваць нескладана. «Тытан» – гонар кампаніі. Гэта самы высокі ў Еўропе пад'ёмнік, які можа абслугоўваць дамы да 25 паверхаў, і робяць яго толькі на віцебскай зямлі. Вытворчасць не серыйная. Яна вызначаецца колам спажыўцоў. Гэта, як правіла, будаўнічыя і энергетычныя кампаніі. Папулярная віцебская тэхніка і ў МНС, міністэрства ў ліку пастаянных пакупнікоў.
Аляксандр Баравік, начальнік вытворчасці прадпрыемства па вырабе пад'ёмна-транспартнага абсталявання:
Уникальность в мобильности, изготавливаем в связи с импортозаменением и спросом в Российской Федерации.
Далей глядзіце ў відэа.