Беларусь паслядоўна развівае супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі. Урадавая дэлегацыя нашай краіны працуе ва Угандзе, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Беларусь паслядоўна развівае супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі. Урадавая дэлегацыя нашай краіны працуе ва Угандзе, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Борт з Мінска прызямліўся ў аэрапорце Кампалы напярэдадні вечарам, пераадолеўшы за 20 гадзін шэсць тысяч кіламетраў. Сустрэча прайшла ўрачыста – з ротай ганаровай варты. Першыя перамовы – з прэм'ер-міністрам Уганды. Падкрэслена: у нашых краін есць вялікі патэнцыял для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва.
Раман Галоўчанка, прэм’ер-міністр Беларусі:
Спасибо за приглашение. Мы настроены на серьезную работу завтра. И спасибо за гостеприимство, которое мы ощущаем с первых шагов. Завтра у нас будет время поговорить с вами, обсудить, как правительства двух стран могут содействовать развитию и укреплению наших отношений. Я в самолете читал много информации о развитии Уганды. Поэтому очень интересно обменяться опытом.
Прэм'ер-міністр Уганды акрэсліла перспектыўныя напрамкі для развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю – у прыярытэце сельская гаспадарка, а таксама навука і тэхналогіі. Абмеркаванне перспектыў узаемадзеяння працягнецца сёння – падчас сустрэчы з прэзідэнтам краіны. Члены афіцыйных дэлегацый таксама правядуць перамовы. Па выніках запланавана падпісанне міжнародных дакументаў.