Шэраг значных пытанняў еўразійскай інтэграцыі будзе разгледжаны 21 лютага. Пасяджэнне Савета еўразійскай эканамічнай камісіі пройдзе пад старшынствам віцэ-прэм'ера Беларусі Ігара Петрышэнкі, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

У прыватнасці, намечана абмеркаваць ход рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізму нагляду за таварамі, што ўвезены на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза. У парадку дня таксама пытанні, якія тычацца маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі; патрабаванняў да інструкцыі па медыцынскім прымяненні лекавых прэпаратаў. Плануецца таксама ўнесці змяненні ў адзін з тэхнічных рэгламентаў і разгледзець яшчэ некалькі ініцыятыў. Нагадаю, наша краіна сёлета старшынствуе ў ЕАЭС.