21 лютага пройдзе рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы рэспубліканская дыктоўка пройдзе 21 лютага, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Гэта ўжо добрая святочная традыцыя. Асноўная мэта – звярнуць увагу на старажытнасць і самабытнасць нашай мовы.

21 лютага пройдзе рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы-2

Сама дыктоўка прысвячаецца 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і дазволiць ацаніць узровень уласных ведаў па беларускай мове. Пасля напісання тэксту можна будзе разабраць яго і праверыць на наяўнасць памылак. Фармат іспыту – на выбар: афлайн ці анлайн. Геаграфія ўдзельнікаў, якія ўжо зарэгістраваны, самая разнастайная: канешне ж, усе рэгіёны Беларусі, а яшчэ – Кітай, Канада, ЗША, Польшча, Літва. Шырока прадстаўлена моладзь. Актыўны ўдзел бяруць школьнікі і студэнты.