Профессор БГМУ разработала новый метод диагностики рака – метастазы можно выявить на ранней стадии

Узнагарода з рук Прэзідэнта і шлях даўжынёю ў гады настойлівых даследаванняў. Дыплом доктара навук – гэта не проста навуковая ступень, а знак найвышэйшага прызнання і важкасці распрацовак для ўсёй краіны. Дасягненні прафесара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адзначаны на самым высокім узроўні, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Профессор БГМУ разработала новый метод диагностики рака – метастазы можно выявить на ранней стадии-2

Даследаванне Алены Жук прысвечана сучасным метадам прамянёвай дыягностыкі злаякасных новаўтварэнняў у анкагінекалогіі – напрамку, дзе дакладнасць азначае своечасовае выратаванне жыцця.

Што натхняе чалавека прысвяціць сябе такой складанай і адказнай справе? Пра гэта матэрыял Анастасіі Блізнюк.

Профессор БГМУ разработала новый метод диагностики рака – метастазы можно выявить на ранней стадии-4

У прамянёвую дыягностыку Алена Жук прыйшла не адразу. Паступіла ў медінстытут, стала урачом-гінеколагам. Але навуковы інтарэс не губляла. Паступіла ў аспірантуру і першую кандыдацкую дысертацыю прысвяціла ультрагукавым і рэнтген-метадам даследавання. А затым звярнула ўвагу на анкагінекалогію. Вынікам 20-гадовай працы стала даследаванне, якое прапануе інавацыйны падыход да дыягностыкі захворванняў на анкалогію. Мадэль, распрацаваная доктарам навук, дапамагае больш аператыўна выяўляць паталогію жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы.

Профессор БГМУ разработала новый метод диагностики рака – метастазы можно выявить на ранней стадии-6

Алена Жук, прафесар кафедры прамянёвай дыягностыкі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:
Включение этой модели позволяет достаточно быстро справиться с правильной постановкой диагноза в отношении поражения лимфатических узлов. Используется она достаточно просто, потому что эту формулу можно в обычный EXEL-файл, вкладывается формула и, в зависимости от аргументов, вносятся эти аргументы, и выдается определенный процент вероятности наличия метастазов.

Метад Алены Жук грунтуецца на МРТ-дыягностыцы. У залежнасці ад стану лімфатычных вузлоў, медыкі могуць убачыць поўную карціну захворвання: дэталёва візуалізаваць ачаг паражэння і выявіць метастазы яшчэ на стадыі іх зараджэння, каб выйграць час і выратаваць жыццё.

Профессор БГМУ разработала новый метод диагностики рака – метастазы можно выявить на ранней стадии-8

Алена Жук:
Чтобы получить результаты лечения, нужно правильно диагностировать. И вот на этом этапе это был момент поиска, когда я пыталась найти, увидеть какие-то мелкие признаки, которые позволили бы заподозрить, что все-таки лимфатический узел ненормальный, что в нем есть какое-то нарушение.

Падрабязней глядзіце ў відэа.