2025 не толькі Год якасці, але і год выканаўчай дысцыпліны. Пра гэта 21 лютага заявіў Прэзідэнт Беларусі падчас семінара, прысвечанага развіццю АПК. Ён прайшоў на пляцоўцы «Шыпяны-АСК» у Смалявіцкім раёне, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Яго дзейнасць звязана з Акадэміяй навук і Інстытутам земляробства. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці малака, а таксама зерневых культур і апошнія 10 гадоў носіць статус элітнай гаспадаркі. На канкрэтным паспяховым прыкладзе, па задумцы, дэталёва разбіраюць важнейшыя этапы жывёлагадоўлі: зімоўку, загатоўку кармоў. Свае меркаванні агучылі навукоўцы і практыкі, адказалі на пытанні, каб памочнікі Прэзідэнта і адказныя маглі пасля максімальна эфектыўна даць ацэнку працы па гэтым напрамку ў сваіх рэгіёнах. Аляксандр Лукашэнка паставіў канкрэтныя задачы.
Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:
Не каждый уполномоченный помощник сильно погружен в вопрос сельского хозяйства. А вот как оно должно быть? Вот освежим память. И потом начнем действовать. Еще раз подчеркиваю, этот год особенно да и пятилетка – это не просто качество (это конечный наш результат), это железная исполнительская дисциплина. Будет дисциплина – будет вот так. Если не будет дисциплины, все пустое. Поэтому смотрите, запоминайте с сегодняшнего и завтрашнего дня в своих областях, где вы уполномоченные помощники. Точно так проведите мероприятие, но уже не с точки зрения учебы и посмотреть, как оно, с точки зрения контроля и организации. И на местах с губернаторов, вертикали власти – местных руководителей и руководителей – спросите на всю катушку. Обобщите в правительстве все и доложите мне, как прошла зимовка скота. Кому ордена, медали, ну а кому противоположно.
Семінар умоўна падзелены на дзве часткі. Першая – тычыцца жывёлагадоўлі, рацыёну і ўтрымання. Другая – падрыхтоўкі тэхнікі да вясенне-палявых работ. На гэта ў аграрыяў есць час – да сярэдзіны сакавіка.