Иван Печинский: «Есть мечта восстановить Новогрудский замок. Был бы он в Литве – уже давно бы подняли, как Тракайский»

Новости Беларуси. Энтузиаст, давший старт восстановлению Любчанского замка, высказал мнение во время ток-шоу «Что происходит».

15 лет, с 2003 года в посёлке Любча Новогрудского района Гродненской области ведётся восстановление Любчанского замка XVI века. Восстановление стало личной инициативой одного человека – Ивана Печинского. Я понимаю, что замок, всё-таки, не Ваш собственный, но Вы занимаетесь его восстановлением, привлекли инвестора. На каком этапе это сейчас? И почему это не завершено за 15 лет?

Иван Печинский, директор благотворительного фонда  «Любчанский замок»:
Так, я хацеў бы падкрэсліць, што, насамрэч, замак мне не належыць. Таму што шмат хто задае такое пытанне, што вось я там працую і валанцёры працуюць на мяне.

Можа надыдзе такі час, калі мяне папросяць, каб я ўзначаліў гэты аб’ект, калі ён будзе зроблены, адрэстаўраваны.

Так, гэта мая асабістая ініцыятыва. Мне падаецца, што мясцовыя ўлады – і Гарадня, і Мінск – на той час, калі я пачынаў сваю дзейнасць, яны проста не думалі, што што-небудзь атрымаецца. І было вельмі шмат цяжкасцяў. Былі такія гадзіны і дні, калі – я думаю, гэта на 10-ым годзе сваёй дзейнасці – што пра сябе думаў: «Ну што, мне распяць сябе на гэтай вежы? »

Я ведаю, вам дапамагаў банк. А што датычыцца дзяржаўнай фінансавай падтрымкі? Ці ёсць яна?

Иван Печинский:
Дзяржаўнай падтрымкі няма. Але я павінен сказаць, што знайшоўся яшчэ адзін бізнэсмен, які прыехаў на Любчанскі замак, паглядзеў, што зроблена і сказаў: «Зроблена шмат, ого. Я крышку багацей за цябе…» Цытую, гэта Сяргей Касцючэнка. І вось ён стаў дапамагаць.

Я так разумею, гэта – не інвестары? Гэта проста мецэнаты, яны не зробяць з гээтага потым нейкі бізнэс.

Иван Печинский:
Яны, як і я не маюць карысці. Яны проста хварэюць за Беларусь, за нашу краіну замкаў. Замкаў у нас шмат. Іншая справа, што не даходзяць рукі.

І ёсць такая мара ў мяне, каб, усё ж такі, мы аднавілі Наваградак.

Гэта – сталіца Вялікага княства Літоўскага. Гэта ж такі замак. Мне падаецца, каб гэты замак быў на тэрыторыі Літвы, Эстоніі, Латвіі  – даўно б ужо паднялі, як Тракайскі. Таму давайце як-небудзь збярэмся.

Але ў нас, паглядзіце, якія сталі Нясвіжскі і Мірскі замкі.    

Иван Печинский:
Каб мы гэта не зрабілі, гэта быў бы, увогуле, пазор для Беларусі.  

Туризм в Беларуси: «Что происходит»