Ігар Марзалюк: «Беларуская мова, дзякуючы Багдановічу, сталася неўміручай»
Новости Беларуси. 130-летие со дня рождения Максима Богдановича. Книжные выставки, презентации, концерты и другие мероприятия посвятят юбилею классика. Он прожил 25 лет, 5 месяцев и 16 дней, причем большую часть из них на берегах Волги. Вместе с тем Максим Богданович – один из основоположников современного белорусского языка.
Игорь Марзалюк подробнее в рубрике «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Сёння вялікі дзень. Сёння 130 год са дня нараджэння Максіма Багдановіча, вялікага беларускага нацыянальнага прарока, генія, паэта, роўнага якому ў беларускай літаратуры не было і няма. Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску, сталіцы сучаснай незалежнай дзяржавы, дзяржавы беларускай нацыі. Дзяржавы, якая без такіх волатаў духу, якім быў Максім Багдановіч, наўрад ці б стала рэальнасцю.
Паэзія Максіма Кніжніка, юнака, якому было наканавана лёсам пражыць толькі 25 год, стаіць поруч з прыгожым пісьменствам высокіх літаратараў іншых еўрапейскіх народаў. Народаў, мова якіх на той момант была мовай культуры і дзяржавы. А Максім, на хвіліначку, пісаў тады на «мужыцкім дыялекце».
Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.