«Градуснік, таблеткі – на прыём да псіхіятра». Марзалюк высказался о стравливании разных народов и религий

Новости Беларуси. Почему Беларусь идет по своему пути? Чем суверенитет помогает государству? Насколько сильна страна в геополитике? Эксперты разных сфер соберутся в ток-шоу «По существу».

«Градуснік, таблеткі – на прыём да псіхіятра». Марзалюк высказался о стравливании разных народов и религий-1

Игорь Марзалюк, председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Беларуси:
Значыць, я хачу сказаць, тое, што мы выстаялі ў 2020 годзе, тое, што мы захоўваем устойлівую стабільнасць, гэта вынік той нацыянальнай палітыкі і той Канстытуцыі, пад якой мы з вамі жывём. Ёсць людзі рэальна ва Украіне, якіх я інакш, як шкоднікамі, назваць не магу. Калі яны хочуць, на роўным месце звесці ілбамі людзей з аднымі пашпартамі, толькі таму што адзін праваслаўны, а іншы каталік, толькі таму што адзін робіць нейкую опцыю больш завострана па адным нюансы, а другі – па другому. У нас ёсць Савет па гістарычнай палітыцы. Я скажу нясціпла, ёсць падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, які я з калектывам аўтараў пісаў, на хвіліначку, столькі, колькі там было рэцэнзій, у тым ліку рэкамендацыі Савета па гістарычнай палітыцы, там выверана кожнае слова, там няма ні фобій, нічога, таму мы проста павінны памятаць, што ёсць Канстытуцыя, у гэтай Канстытуцыі ёсць прэамбула, і ёсць цэлы рад артыкулаў, якія дакладна аконтурваюць гістарычную палітыку. Ёсць даклады прэзідэнцкія. Вось з гэтага трэба зыходзіць. А прабаваць стравіць нас ілбамі? Гэта ўжо было, не адзін раз. Але не атрымалася ні разу. Бо ўсё, што прыходзіць, гэта не беларускае, гэта не арганічнае, гэта чужое. Гэта абсалютна чужыя фобіі, калі жадаюць надскаваць праваслаўных на каталікоў ці на іўдзеяў, ці яшчэ на каго.

«Градуснік, таблеткі – на прыём да псіхіятра». Марзалюк высказался о стравливании разных народов и религий-4

Мы з XIV стагоддзя ўмудраліся выжываць і выжывалі. І выжылі ў гадзіну апошняй акупацыі, якраз дзякуючы таму, што для нас фундаментальным словам было іншае. Талака, калі мы разам выцягвалі адзін аднаго са згарэлых вёсак і не глядзелі на гэтыя пашпарты. Калі якая-небудзь цётка з-пад Клімавіч казала: нам няважна, сынок, адкуль ты, абы чалавекам быў добрым. Тое, што польскія этнолагі незамарочаныя пісалі пра Беларусь, пра «Добрарусь». Калі нам хочуць уторкнуць метастазы этнічнага нацыяналізму велікарускага, польскага, беларускага, гэта, вядома, нармальны чалавек не ўспрымае. Давайце ўсё ж такі аддаваць прафесіяналам прафесійныя рэчы. Калі журналіст, палітолаг ці яшчэ хто-небудзь залазяць у нейкую тэму, у якой ён, даруйце, як свіння ў апельсінах, то вось пачынаюцца вось гэтыя рэчы. Калі з якога-небудзь тэксту, напісанага 30 год з якога-небудзь вершыка, пачынаюць выдумляць, што чалавек, калі спявае гэтую песню, то ён думае невядома што.

Ну, хлопцы, градуснік, таблеткі – на прыём да псіхіятра, палечыцеся, вы што, вы хаця б паглядзіце, калі гэты вершык напісаны. Найважнейшае, я спадзяваюся, ніхто не скажа, што ў БССР і Савецкім Саюзе не было ідэалагічнага кантролю. Быў, ды яшчэ які. Павучыцеся ў папярэднікаў. І самае важнае, суддзі хто? Заўсёды ёсць прафесійная экспертыза. Вось простая схема. Калі я як грамадзянін лічу, што траўміравалі маю ранімую псіхіку, што тут я яшчэ бачу нейкую пагрозу нацыянальнай бяспекі, то я павінен узяць, сфатаграфаваць, зафіксаваць, адскрыншоціць. І ва ўстаноўленым парадку – ёсць Генеральная пракуратура, ёсць ГУБАЗ, ёсць іншыя дзіўныя органы, якія за гэта грошы атрымоўваюць. Яны правядуць гэтую экспертызу, і ва ўсталяваны тэрмін мне адкажуць: праў я ці не праў. І калі мае занепакоенасці праўдзівыя, то і яны, і толькі яны праз суд могуць пакараць, закрыць, ануляваць.

«Градуснік, таблеткі – на прыём да псіхіятра». Марзалюк высказался о стравливании разных народов и религий-7

Сігналы добрых грамадзян – гэта заўсёды добра. Але ўсё ж такі давайце памятаць. Развялося мора людзей у інтэрнэце, для якіх самае галоўнае – хайп. Колькасць лайкаў, колькасць рэпостаў. Але ёсць балючыя тэмы, дзе нельга пераходзіць. Вы можаце што заўгодна, але як толькі вы пачынаеце казаць «пшэк» у эфіры, вы абражаеце тых грамадзян Беларусі, якія маюць польскае паходжанне. Не маеце права так казаць. Гэта крымінальна караецца. Калі вы кажаце, што адна рэлігія раўней за другую, вы зноў парушаеце наш закон і нашу Канстытуцыю. І тое самае, калі мы кажам пра гісторыю, пра шляхту. Шляхта была разная. Я прывяду адзін прыклад. Канец XVIII стагоддзя. Узнікае беларускае намесніцтва. Першы раздзел Рэчы Паспалітай. Руска-турэцкая вайна. Кацярына Вялікая. Пацёмкін. Беларускія мушкецёрскія палкі. Ствараецца Беларускі егерскі корпус. З асаблівай формай. Егера – гэта нашы паляўнічая. Магілёўскія, віцебскія, мсціслаўскія, аршанскія, якія там вавёркі трапляліся з гэтага крамянёвай стрэльбы. Яны рэкруты. Егерскі корпус. Гэта снайперы. А афіцэры ў гэтых мушкецёраў, афіцэры, гэта вось гэтыя магілёўскія, мсціслаўскія, аршанскія, якія прысягнулі на вернасць расійскай уладзе, шляхціцы, якія бралі штурмам Ізмаіл, Рышчук, Рымнік, атрымлівалі георгіеўскую зброю, георгіеўскія стужкі.

І шляхціц Восіп Іванавіч Казлоўскі, кампазітар, разам са сваім сябрам Дзяржавіным, і таго, і іншага любіў Пацёмкін… Калі Пацёмкін заваяваў Таўрыю і пабудаваў Таўрычны палац у Санкт-Пецярбургу, яму стала цікава, як бы гэта здзівіць дзяржаўную імператрыцу. Выклікаў ён Дзяржавіна, Казлоўскага. Дзяржавін напісаў тэкст, а Казлоўскі ўдарыў, што называецца, і ўзнік самы патрыятычны расійскі гімн «Гром перамогі, раздавайся, весяліся, адважны рос». Таму слова «шляхціц» – не абразлівае. Сутнасць у тым, што, калі былі фараоны, яны эксплуатавалі няшчасны егіпецкі народ, гэта не значыць, што пра фараонаў не трэба расказваць і вазіць паказваць піраміды.

Читайте также:

«Это бизнес, извини, детка, ничего личного». Как Запад обманул Прибалтику?

Любой человек из России или Украины скажет, что лучше жить в Беларуси. Почему так – мнение Лазуткина

Лазуткин: наша оккупация была достаточно короткой. Если бы она продлилась 10 лет – нам бы устроили сокращение населения