Гарадок прымае Дзень беларускага пісьменства – рэпартаж на роднай мове
Навіны Беларусі. Гарадок прымае гасцей юбілейнага XXX Дня беларускага пісьменства, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны». Любоў да роднага слова паклікала на Радзіму Канстанціна Вераніцына, сотні творчых людзей – пісьменнікаў, журналістаў, кнігадрукароў.
Горад літаральна з самай раніцы захлынула незвычайная атмасфера і энергетыка, перадаць якую паспрабуе наш карэспандэнт Віктар Праліч.
Віктар Праліч, карэспандэнт:
Вітаем вас з Гарадка – літаратурнай сталіцы – 2023. Сёння ўсе дарогі аматараў слова вядуць менавіта сюды. Пісьменнікі, журналісты і, безумоўна, чытачы. Бо тут сканцэнтраваны ўсе лепшыя напрацоўкі роднага слова.
Усяго каля 30 пляцовак. Кожная з іх звязана з літаратурай і друкам. Пазнаёміцца з апошнімі навінкамі можна на фестывалі кнігі і прэсы. Тут прадстаўлены новыя выданні на любы густ. Ад публіцыстыкі да мастацкай літаратуры. Як адзначаюць удзельнікі выставы і госці, сёння друкаванае слова, нягледзячы на стагоддзе развітых тэхналогій, па-ранейшаму жывое.
Анастасія Турок, галоўны рэдактар «Аршанскай газеты»:
Печатное слово, наоборот, переживает свое второе рождение. И акцент на региональную прессу сегодня очень серьезный, читатели возвращаются к печатной версии газеты. Они хотят знать, что происходит в регионе, что происходит на улице, увидеть людей, которые живут рядом с ними. И, на самом деле, очень приятно, что печатному слову сегодня придается такое большое значение.
Віктар Праліч:
У гэтыя хвіліны на сцэне Гарадоцкага дома культуры гучыць «Жывая класіка». Сюды прыехалі ўдзельнікі гала-канцэрта рэспубліканcкага конкурсу чытальнікаў. Нагадаю, у адборачным туры прынялі ўдзел каля 10 тысяч школьнікаў з усёй краіны. Лепшыя, хто сваім артыстызмам пакарыў журы, сёння тут, у Гарадку.
Станіслаў Мартысюк, пераможца рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка»:
Я приехал с произведением Янки Мавра «Завошта», мы выбрали кусочек довольно неплохой. Это произведение тяжелое, но все-таки у меня получилось и я взял первое место на конкурсе.
Надзея Коршунава, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі, член журы рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка»:
Для того, чтобы выбрать произведение вместе с педагогом, нужно прочитать несколько и остановиться на том, что тебе близко. Молодежь читающая, я думаю, что сейчас читать модно. И эта мода не булдет уходить от нас долго-долго, а может быть, и никогда
Віктар Праліч:
Тэлеверсію «Жывой класікі» можна будзе паглядзець заўтра, 3 верасня, у эфіры нашага тэлеканала а 17 гадзіне.
Мы застаёмся працаваць у літаратурнай сталіцы і надалей. Наперадзе шмат чаго цікавага: эксклюзіўны паказ айчыннага фільма «На другім беразе». І, безумоўна, кульмінацыя свята – цырымонія адкрыцця, дзе агучаць імёны пераможцаў нацыянальнай літаратурнай прэміі.