В юбилей Победы эксперты наблюдают возрастающие попытки в угоду политической конъюнктуре пересмотреть причины и итоги Второй мировой войны. Действительно ли историческая правда сегодня нуждается в защите? Об этом рассуждают эксперты в программе «В обстановке мира».
Артур Зельский: «Пабыць у нас і не прыехаць у Хатынь – гэта не зразумець нашай болі»
Артур Зельский, директор мемориального комплекса «Хатынь»:
Значэнне нашага мемарыяла. Людзі туды едуць самі – мяне гэта заўсёды здзіўляла – нават 9 мая (ну, ведаеце, гэтая неспрыяльная сітуацыя, пік хваробы, віруса), я не спадзяваўся, але я ўбачыў столькі людзей! Для мяне гэта было поўнае неспадзяванне.
Яны ехалі самі, яны прыязджалі проста самі, іх ніхто туды не гнаў, не вёз на аўтобусах, з дубінай не стаяў, прабачце мяне. Яны прыехалі самі, яны адчувалі сэрцам неабходнасць падыйсці да вось гэтага помніка.
Таму шта, ведаеце – можа я сто разоў не маю рацыі, але мне падаецца так, што ёсць тыя помнікі – яны такія чалавечныя помнікі, скажам так, дзе адчуванне сваёй блізасці.