Чым запомніўся Дзень беларускага пісьменства ў Гарадку? Яркія моманты сустрэчы на «літаратурным Парнасе»
Новости Беларуси. Первая белорусская книга была напечатана больше 500 лет назад. Это «Псалтырь» Франциска Скорины. Чем мы до сих пор гордимся, а День белорусской письменности имеет статус государственного праздника, который мы отмечаем уже 30 лет, сообщили в программе «Неделя» на СТВ. Те, кто любит и читать, и писать, собрались в Городке. Место символичное. Городокская земля – родина Константина Вереницына, автора одного из самых популярных произведений белорусской литературы XIX века – поэмы «Тарас на Парнасе». В Городок отправилась и наша съемочная группа.
О встрече на литературном Парнасе расскажет Оксана Семашко.
Над восеньскім полем адзіная зорка
To знікне, то зноў задрыжыць угары.
Павеяла дымам вільготным і горкім
З кастра, што, відаць, дагарэў без пары.
Гэта радкі Сяргея Грахоўскага. Мілагучныя, шчырыя – з вуснаў юных беларусаў і сёння гучаць, як самае яркае прызнанне ў любові да роднай мовы і малой Радзімы. Такі лейтматыў і ў праекце нашага тэлеканала «Жывая класіка». Гэта не толькі конкурс чытачоў – сапраўднае прысвячэнне роднай мове і літаратуры. Асабліва прыемна чытаюць класіку самыя юныя з нас. Сёлета адгукнуліся каля 10 тысяч чытальнікаў.
Станіслаў Мартысюк, пераможца рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка»:
Мне нравится Якуб Колас. У него очень душевные произведения, Янка Купала точно так же. И Максим Танк, у него тоже такие захватывающие, неплохие, конечно, произведения.
Трапяталі сэрцы на Дні беларускага пісьменства не толькі ў маладых аўтараў і выканаўцаў. Вопытных літаратараў і журналістаў таксама чакала выпрабаванне сцэнай і ўвагай прыхільнікаў. Святлана Дзядзінкіна з Віцебска на буйным форуме прэзентавала кнігу «Рака памяці». Аўтар пераадолела больш за 400 кіламетраў па родным краі, каб сабраць арыгінальны матэрыял аб прыродзе і людзях, запісаць успаміны герояў з глыбінкі. На свяце разабралі ледзь няўвесь першапачатковы тыраж.
Святлана Дзядзінкіна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі:
Мы думалі назваць кнігу «Экспедыцыя ў глыбінку». Таму што менавіта маленькія вёсачкі, хутары, мястэчкі... Вось такая геаграфія, дзе, магчыма, ніколі не былі журналісты, мала пісалі аб іх сродкі масавай інфармацыі, яны ўвайшлі ў гэтую кнігу. І таму што менавіта глыбінка... Як бы мы аддаём даніну памяці, сваёй любові да нашай малой Радзімы.
Падпішыце нам, калі ласка.
– З задавальненнем! Калі ласка.
– Вялікі дзякуй.
Запрашэнне на браслаўскія карасі, шчырыя размовы з Лесуном і чайныя імпрэзы. У невялікім беларускім Гарадку за два дні ўдалося нятолькі паразмаўляць на мове продкаў, але і на адной пляцоўцы пазнаёміцца з традыцыямі ўсіх рэгіёнаў краіны.
Аксана Сямашка, карэспандэнт:
На гэты раз у сталіцы беларускага пісьменства сабралі шмат цікавай інфармацыі з розных куточкаў Беларусі. Хопіць ні на адну кнігу. Ой, хто тут? Добры вечар! Адкуль вы?
Таццяна Кука, загадчыца гарадскога аддзела раённага цэнтра культуры Браслава:
Добры вечар. Мы прадстаўляем Браслаўшчыну, а менавіта наш куточак Відзы. Відзы славіліся сваімі шэрымі ды белымі гусямі, без якіх не абыходзіўся ніводны стол святочны на Раство.
Сціплых летапісцаў гісторыі – нашых беларускіх пісьменнікаў – напярэдадні чакалі прэстыжныя ўзнагароды. Сталі вядомы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Аўтары прызнаюцца: гэта, вядома, натхняе, але Дзень беларускага пісьменства дае магчымасць ужывую сустрэцца са сваімі чытачамі.
Уладзімір Гаўрыловіч, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі:
Многія пазнаюць сваіх аўтараў, падыходзяць, цікавяцца, просяць аўтограф. Гэта таксама прыемна. Гэта стымулюе працаваць яшчэ больш актыўна ў тым жанры, які ты выбраў для сябе адзін раз на ўсё жыццё.
Сафія Шах, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі:
Вялікая справа, калі малады творца ўдзельнічае ў такіх святах побач з больш сталымі такімі ўжо, вопытнымі пісьменнікамі. Канешне, гэта ж стымул. Само свята – ужо такі ўзняты настрой, а тут калі яшчэ менавіта датычыцца пісьменства, тым болей павінны крылы падрасці.
Студэнта Акадэміі мастацтваў Ігара Сілка перапаўняюць эмоцыі. Той самы выпадак, калі слава абрынулася яшчэ падчас вучобы. Кампазіцыя «Буквар» таленавітага маладога майстра ў Дзень беларускага пісьменства ўпрыгожыла Вераніцынскі сквер Гарадка.
Iгар Сілка, студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў:
Нет предела совершенству. Конечно, хочется все бросить и пойти докрашивать, домазывать. Всегда, конечно, есть желание доделать, но я считаю, проект завершен. Он вышел удачным. И это очень масштабный для меня первый проект, поэтому, конечно, чувствуется гордость, столько внимания.
За 30 гадоў разам з Днём беларускага пісьменства змяніліся і сталі больш прыгажэйшымі некалькі дзясяткаў гарадоў па ўсёй краіне. Гарадок не выключэнне. Мясцовыя жыхары заўважаюць: вока радуецца, калі бачыш, як акультурыўся горад.
Таццяна Шаварава, жыхарка Гарадка:
Мне очень нравится. И детей можно свозить. Это редко бывает, но стараемся выбираться на такие мероприятия.
Уладзімір Шавараў, жыхар Гарадка:
Город прекрасно обустроился, подготовился к празднику. Веселья полно. Все отдыхают, все наслаждаются таким чудесным праздником. Спасибо, что этот праздник есть, и он проходит в нашем родном Городке.
Наступны Дзень беларускага пісьменства прыйдзе ў Івацэвічы. У 2024-м гэта будзе яшчэ больш відовішчна і непаўторна, а натхненне ўдзельнікі і госці свята будуць чэрпаць ужо па дарозе на маштабную літаратурную сустрэчу.