Пытанні развіцця аграпрамысловага комплекс Беларусі 21 лютага ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта краіны, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Кіраўнік дзяржавы наведвае сельгаспрадпрыемства «Шыпяны-АСК» у Смалявіцкім раёне. Мерапрыемства арганізавана ў фармаце семінара. Для ўдзелу ў ім запрошаны службовыя асобы, якія таксама з'яўляюцца ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў розных рэгіёнах, памочнікі Прэзідэнта ў абласцях, кіраўнікі навукова-практычных цэнтраў НАН па земляробстве і жывёлагадоўлі.