З акцэнтам на новыя тэхналогіі. Чым адметны Дзень пісьменства-2021, які прайшоў у Капылі?
Навіны Беларусі. Адправімся ў старажытны Капыль, на радзіму многіх вядомых пісьменнікаў і навукоўцаў. Менавіта гэты горад 5 верасня стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства, паведамілі ў праграме «Нядзеля» на СТБ. Свята па традыцыі праходзіць у першыя вераснёўскія выхадныя. Сёлета з акцэнтам на новыя тэхналогіі: інтэрактыўная Алея пісьменнікаў, мабiльны дадатак «Чытанка» і маркі з дапоўненай рэальнасцю.
Карэспандэнт Яна Шыпко выйшла на прамую сувязь са студыяй.

Яна Шыпко, карэспандэнт:
Шмат фішак, дзякуючы якім з дапамогай сучасных тэхналогій можна дакрануцца да беларускай класікі. Я зараз каля той самай інтэрактыўнай лавачцы. Мне здаецца, такая цудоўная і нават рамантычная лакацыя з’явілася ў капыльчан. Раней, напрыклад, трэба было на памяць чытаць вершы дзяўчыне, зараз можна вось так проста праз QR-код адным клікам атрымаць інфармацыю і проста бясконца распавядаць біяграфію і творчасць пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Капыльшчыне. Тут іх вельмі шмат, амаль паўсотні – гэта і Алесь Адамовіч, і Мікола Хведаровіч, і Кузьма Чорны. Нават на новай алеі на некаторыя літары адразу некалькі прозвішчаў.
Сёння па традыцыі ў Капылі ўшаноўвалі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Як казалі самі лаўрэаты, асабліва прыемна атрымліваць узнагароды на такой багатай талентамі зямлі.
Чытайце таксама:
Віктар Праўдзін на Нацыянальнай літаратурнай прэміі: шчастлівы, што за раман атрымаў дыплом першай ступені
Участник литературного конкурса в День письменности: очень здорово, что есть площадка, где можно себя раскрыть
Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі
Штогод Дзень пісьменства – гэта яшчэ і магчымасць пазнаёміцца з адметнасцямі розных куткоў Беларусі. Капылю ў гэтым сэнсе ёсць чым ганарыцца. У нядзелю мясцовыя майстры прэзентавалі ўнікальную ткацкую тэхніку, якой славіцца аграгарадок Семежава. Яна захоўваецца там яшчэ з часоў радзівілаўскіх мануфактур. Таксама ўнікальны выпадак – пабачыць на свае вочы легендарных «Цароў». Гэты абрад звычайна ладзяць толькі раз у год – на Каляды.

Калі верыць арганізатарам, гасцей у горадзе столькі ж, як мясцовых жыхароў – каля 10 тысяч. Капыль да свята падрыхтаваўся – мадэрнізавана каля 250 аб’ектаў. Аднавілася дзіцячая мастацкая школа, дзіцячая бібліятэка з новым 3D-кіназалам, раённы музей, у якім знаходзяцца артэфакты жалезнага веку. Дарэчы, Капыль у топ-5 самых старажытных гарадоў Беларусі, у 2021-м святкуе 1015-годдзе.
Увечары на галоўнай сцэне Капыля пачаўся канцэрт «Саўндтрэк па-беларуску». Як гэта было, глядзіце тут.
XXIX Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Добрушы.