Навіны Беларусі. Капыль прымае Дзень пісьменства-2021. Наш карэспандэнт працягвае распавядаць, як праходзіць свята і якія сюрпрызы падрыхтавалі арганізатары, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТБ.
На прамой сувязі са студыяй Яна Шыпко.
Навіны Беларусі. Капыль прымае Дзень пісьменства-2021. Наш карэспандэнт працягвае распавядаць, як праходзіць свята і якія сюрпрызы падрыхтавалі арганізатары, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТБ.
На прамой сувязі са студыяй Яна Шыпко.
Яна Шыпко, карэспандэнт:
Мы знаходзімся зараз у цэнты Капыля, сёлетняй сталіцы Дня пісьменства. Наколькі хватае позірку, паўсюль разгарнуліся святочныя ярмаркі, разнастайныя літаратурныя імпрэзы, фудкорты. Набыць навінкі літаратуры сёння можна са зніжкамі. Госці таксама маюць магчымасць асабіста сустрэцца з пісьменнікамі.
Па традыцыі сёння на галоўнай сцэне былі падведзены вынікі нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сярод пераможцаў у намінацыі «Лепшы твор у прозе», напрыклад, Віктар Праўдзін.
Віктар Праўдзін, пераможца конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» у намінацыі «Лепшы твор у прозе»:
Я шчастлівы, што я за раман «Парыж, Эйфелева вежа і…» атрымаў у намінацыі «Лепшы твор у прозе» дыплом першай ступені.
Узнагароду вельмі прыемна атрымоўваць, і ў дадатак – калі цябе яшчэ чытаюць. Гэта два такіх моманты, якія заўсёды грэюць сэрца і душу любога літаратара, любога пісьменніка.