Нават прывезлі рэчы Прытыцкага. Якія выставы падрыхтавалі музеі да Дня пісьменства ў Капылі?

Навіны Беларусі. Капыль прымае Дзень пісьменства-2021. Наш карэспандэнт працягвае распавядаць, як праходзіць свята і якія сюрпрызы падрыхтавалі арганізатары, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТБ. 

Нават прывезлі рэчы Прытыцкага. Якія выставы падрыхтавалі музеі да Дня пісьменства ў Капылі?-1

Шанец прадэманстраваць свае таленты есць у кожнага. У горадзе разгарнулася шмат інтэрактыўных пляцовак. Накшталт свабоднага мікрафону – там можна падзяліцца сваімі любімымі ўрыўкамі з творчасці беларускіх аўтараў ці нават з асабістай творчасці, атрымаць узнагароды. 

Нават прывезлі рэчы Прытыцкага. Якія выставы падрыхтавалі музеі да Дня пісьменства ў Капылі?-4

Беларускія музеі прывезлі ў Капыль свае мабільныя філіялы. Да году народнага адзінства Нацыянальны гістарычны музей прывёз цікавую выставу, дзе можна атрымаць копіі рарытэтных газет, якія друкаваліся на землях Заходняй Беларусі да 1939 года. 

Нават прывезлі рэчы Прытыцкага. Якія выставы падрыхтавалі музеі да Дня пісьменства ў Капылі?-7

Аляксандр Храмы, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея:
Сёння наша выстава як раз для таго, каб паказаць перыядычныя выданні таго часу, якія распавядаюць аб гэтых падзеях, дакументы, якія прадстаўлены ў кнігах, якія тут экспануюцца, дзякуючы падтрымцы газеты «Звязда». Ну і Нацыянальны гістарычны музей прывёз арыгіналы рэчаў Сяргея Восіпавіча Прытыцкага, які фактычна з’яўляўся кіраўніком заходнебеларускай дэлегацыі, калі ў Беластоку адбываўся аб’яднаўчы сход. Калі Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР. 

Падрабязней аб тым, як праходзіць свята, глядзіце ў відэаматэрыяле