Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі

Навіны Беларусі. Капыль прымае Дзень пісьменства, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТБ. У праграме цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, цырымонія гашэння канверта і арыгінальнай маркі, прысвечаных Дню беларускага пісьменства, урачыстая цырымонія адкрыцця.

Якія сюрпрызы падрыхтавалі арганізатары, раскажа наш карэспандэнт Яна Шыпко.

Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі-1

Яна Шыпко, карэспандэнт:
Сёння ў Капылі пануе роднае слова. Капыльшчына сустракае XXVIII Дзень пісьменства.

Адзін з самых яскравых момантаў урачыстага адкрыцця глядзіце тут.

Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі-4

Гэта 28-мы Дзень пісьменства, які праводзіцца ў незалежнай Беларусі. Арганізатары натхняліся талентамі, якія падаравала нам капыльская зямля. На Капыльшчыне нарадзіліся больш за паўсотні літаратараў. Іх творчасць таксама найшла сёння адлюстраванне ў святочным канцэрце. Лейтматыў Дня пісьменства ў 2021 годзе – слова, якое нас яднае да Дня адзінства.

Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі-7

Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі-10

На Капыльшчыне нарадзіўся Цішка Гартны, вядомы беларускі палітычны дзеяч і пісьменнік. Першым месцам працы яго была гарбарня, якая знаходзілася ў памяшканні музея. Побач з ім 5 верасня адкрыўся помнік гарбару, прататыпам якога стаў Гартны.

Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі-13

Як казалі арганізатары, насельніцтва горада сёння павялічыцца ўдвая за кошт удзельнікаў свята і гасцей.

Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі-16

Мы каждый год посещаем этот замечательный праздник. Нам очень нравится. Здесь мы видим самые лучшие образцы культуры: и литературное, и народное творчество, и кулинарное. И, конечно, много-много счастливых, радостных лиц наших, белорусских граждан. Мы разделяем эту радость вместе.

Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі-19

Чувствуется, что люди старались, готовились к празднику, у всех приподнятое настроение. И мы тоже очень рады.

Сёння тут пануе роднае слова. Паглядзіце, якая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства прайшла ў Капылі-22

Да вечара тут падрыхтавана шмат актыўнасцяў, інтэрактыўных пляцовак. Адбудуцца літаратурныя чытанні, квэсты, звязаныя з гісторыяй горада і веданнем літаратуры. Таксама можна будзе набыць літаратуру са зніжкамі.