Традыцыі малой радзімы. Лапці Дрыбіншчыны

Лапці ў строі беларусаў былі з глыбокай старажытнасці да сярэдзіны 20 стагоддзя. Але Дрыбіншчына заўсёды славілася сваімі майстрамі! Зімовымі вечарамі мужчыны старанна плялі лапцi i навучалi гэтаму рамяству сваiх сыноў! А ў пасляваенныя гады лапці наогул дапамагалі выжыць! Майстры прадавалі іх на базары і куплялі сабе прадукты. Пра гэта насамрэч ведае Валянціна Віктараўна. Яе бабуля і дзядуля насілі лапці ад вясны да ураджаю.

Традыцыі малой радзімы. Лапці Дрыбіншчыны-1

З якіх матэрыялаў робяць лапці? Як ствараюцца ўнікальныя лапці Дрыбіншчыны? Даведаецеся, паглядзеўшы відэаматэрыал.