Яе жыццё было насычана неверагоднымі фактамі. Так, яна вучылася ва ўніверсітэтах Пецярбурга, Кракава, Вільні і Львова, за рэвалюцыйную дзейнасць ледзь было не трапіла ў турму, эмігравала ў Еўропу, працавала ў тэатры і выдала кнігі вершаў на роднай беларускай мове. Сёння ўспамінаем паплечніцу знакамітага сына беларускай зямлі Янкі Купалы, вялікую паэтку – Алаізу Сцяпанаўну Пашкевіч. Больш вядомую нам як Цётка.
Яшчэ ў дзяцінстве маленькая Лізанька мела вялікую прагу да ведаў. Таму вось гэты буфет Пашкевіч заўсёды быў напоўнены кнігамі. Адна з іх аднойчы цалкам змяніла лёс дзяўчыны. У Пецярбурзе ў рукі да Алаізы трапіла «Дудка беларуская» Мацея Бурачка.
Пакінуць вучобу ў Пецярбурзе і вярнуцца на радзіму яе змушае пагроза рэвалюцыі ў Расіі. Ужо ў тыя гады па-сапраўднаму адужэў голас маладой паэткі. Яна піша першыя вершы, выступае на мітынгах і забараняе называць яе «пані».
Тут, удалечыні ад радзімы, з дапамогай сяброў яна выдае вядомыя многім зборнікі «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Неверагоднай прыгажосці вершы пра любімую зямлю ўжо сёння прайшлі выпрабаванне часам. Менавіта таму яны былі блізкія не толькі аўдыторыі таго часу, але і нам. Так, беларускі ансамбль «Сябры» ужо праз некалькі дзесяцігоддзяў выканаў песню «Кася», напісаную на верш Цёткі «Лета».
Ужо тады, знаходзячыся ўдалечыні ад радзімы, тры змяі тачылі сэрца паэткі: туга па беларускай зямлі, дрэнныя ўмовы жыцця і хвароба.
Удалечыні ад роднай зямлі Пашкевіч выдае яшчэ адну кнігу «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Добрая, слаўная і такая родная Цётка распавядае мудрыя казкі і вучыць сельскіх дзетак чытаць і пісаць. Аднак і гэта не дапамагае ёй перамагчы тугу па роднай хаце.
Ужо тады ў роднай вёсцы Пашкевіч бушуе страшная эпідэмія тыфу. У спробе дапамагчы землякам, яна захварэе сама.
На магіле ўзыду дубам…
Пачну шаптаць братнім губам
Аб іх долі, аб свабодзе.
Стану песняй у народзе.
Ужо сёння няма сумнення, што гэтыя паэтычныя радкі сталі прароцкімі. У памяці народа яна назаўжды застанецца як сімвал міласэрнасці, ахвярнасці і веры.