Начало эпохи книги в фотографиях: презентована книга книга «Спірыдон Собаль і вытокі Магілёўскага кнігадруку»
Новости Беларуси. В Могилеве издана уникальная книга, рассказывающая о зарождении на белорусских землях печатного слова. Впервые появился альбом, в котором на фотографиях размещены страницы, вкладки, титульные листы книг с почти полувековой историей. Часть из них создал Спиридон Соболь – последователь Франциска Скорины.
«Спірыдон Собаль і вытокі Магілёўскага кнігадруку». Выразныя фота на мелаванай паперы, 250 старонак у цвёрдым пераплеце. Усе прыкметы па-сапраўднаму якаснай кнігі. Але каштоўнасць яя ў іншым. Тут галоўнае змест.
Паслядоўнік Скарыны Спірыдон Собаль з Магілёва быў чалавекам адукаваным і жадаў, каб як мага больш людзей маглі дакрануцца да асветы. Чатыры стагоддзі таму ён заснаваў тут брацкую друкарню, стаў пачынальнікам знакамітай магілёўскай школы друкаванай кнігі.
Ігар Пушкін, гісторык:
Спірыдон Собаль – гэта спадчына не толькі магилеўцаў, але і ўсіх усходніх славян. Гэта быў чалавек, які спрычыніўся да кнігадрукавання ва Украіне, потым – у Малдавіі, у сённяшняй Расіі, але ў першую чаргу тут, у нас, у Беларусі.

Гісторык Ігар Пушкін – адзін з удзельнікаў вялікага аўтарскага калектыву. Кажа: атрымалася няблага. Такой жа думкі і магілёўскі журналіст Алена Барысава. Стварыць кнігу – яе ініцыятыва.

Алена Барысава, журналіст:
Калі мы сказалі, што мы з Магілева, захавальнік аддзела рэдкіх кніг спадар Мікалай Мікалаеу сказаў: «Магілёў? Так у вас ёсць Спірыдон Собаль!» І з такім захапленнем нам прадэманстраваў рарытэты, распавёў пра нашу школу гравюр. Проста стала сорамна, а чаму мы ставімся да гэтага так абыякава.
Кніга «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку» – гэта штосьці накшталт фотаэнцыклапедыі. Упершыню ў Беларусі ў абагульненым выданні прадстаўлены фатаграфіі найбольш значных старадрукаваных кніг – старонкі, вокладкі, тытульныя аркушы, мастацкае афармленне. Тут паказаны феномен магілёўскай школы гравюры, якая не подобная на іншыя. У большасці кнігі той эпохі – рэлігійныя і вучэбныя. Зараз яны захоўваюцца ў музеях і бібліятэках Беларусі, Расіі, Украіны. Арыгінальныя і факсімільныя выданні.

Юлія Касцюк, спецыяліст Магілёўскай абласной бібліятэкі:
Кстати, Спиридон Соболь первый использовал название «Букварь». До этого были азбуки, азбуковники назывались.
Фотаэнцыклапедыю пра гісторыю магілёўскай кнігі можна знайсці ў бібліятэках і на паліцах кнігарнях. І пакуль гэта першае выданне, якое прысвечана кнігадрукарству асобнага рэгіена Беларусі.