Владимир Липский, автор книг:
Я трымаю ў руках сваю новую кніжку «Цімох ВохВох». Ён быў проста Цімох. Аднойчы прачнуўся, а мабільніка няма. Вох-вох, завохкаў хлопчык. Яго з таго часу пачалі зваць ВохВох. Шукалі ўсюды: ну дзе мабільнік? А тут канікулы, лета, трэба ехаць да бабулі.
Скажу па сакрэту. Бабуля выратавала Цімоха ВохВоха. Сябры мае, так пачынаецца мая казка пра Цімоха ВохВоха. Выдала гэтую кніжку «Народная асвета», і мне прыемна, што яна падабаецца дзецям. Бабуля замяніла тэлефон ВохВоху. Летам, калі вы паедзеце да бабулі, распытайце яе, якія былі цацкі ў іх бацькоў, як яны выхоўвалі дзяцей без тэлефонаў, без тэлевізара.