«Магутнае слова, ты, роднае слова» – радкі, якія гучалі ў сэрцах нашых продкаў, 21 лютага дэкламавалі з купалаўскай сцэны. Мерапрыемства Беларускага саюза жанчын, прысвечанае Дню роднай мовы, мелодыяй аб'яднала цэлае пакаленне беларусаў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Купалаўская зала сабрала людзей розных узростаў і прафесій. Прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ. Да ўрачыстасці далучыўся і генеральны дырэктар «Сталічнага тэлебачання».