Даже известные мелодии получают на сцене новую жизнь: как прошёл XVIII Национальный фестиваль песни и поэзии «Молодечно»?
Новости Беларуси. Малая родина и творчество Игоря Лученка – вот главные темы XVIII Национального фестиваля белорусской песни и поэзии «Молодечно», сообщили в программе «Неделя» на СТВ.
Уже известен победитель конкурса молодых исполнителей эстрадной песни (подробнее здесь), прозвучали последние аккорды концерта «Мелодыя лесу», закрылась музыкально-поэтическая гостиная «Малая радзіма – пачатак мой і выток». Но ощущение праздника осталось. Яна Шипко загадала желание на молодечненском звездопаде.
Фестываль кантрастаў, дзе ўсімі гранямі грае наша культура і нават беларускія напевы спалучаюцца з індыйскімі матывамі.
Аліна Чыжык, фіналіст Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна-2018»:
Инструмент прилетел прямо из Индии, и называется он шрути-бокс. Его функция – помочь настроиться вокалисту.
У такія хвіліны гэта самае складанае. 20 лепшых маладых спевакоў са ўсёй краіны. У рэгіянальных турах яны вытрымалі жорсткую канкурэнцыю. І вось ён – вырашальны момант – выкананне песні разам з аркестрам. Галоўны натхняльнік фестывалю Міхаіл Фінберг, як заўсёды, у пошуку талентаў.
Міхаіл Фінберг, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра:
Наша насельніцтва стала з большай павагай адносіцца да беларускай мовы, да беларускай песні. Мы аддалі даніну ўвагі, пашаны ўсім беларускім паэтам, кампазітарам, нашым сталым ці маладым беларускім выканаўцам.
Як багата музычная скарбонка Беларусі! Нават добра вядомыя песні на сцэне атрымоўваюць новае жыццё, падчас у незвычайных аранжыроўках.
Джазавыя рысы і нават крыху амерыканскае гучанне: надаць такую агранку «Каліне» – крок рызыкаваны. Але ён і прывёў 19-гадовую Злату з Дзяржынска да перамогі.
Злата Ларчанка, пераможца Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна-2018»:
Добавили драйва, насыщенных красок. Я считаю, что получилось неплохо.
Яна Шыпко, СТБ:
Вось так шчыра святкуе Маладзечна. Здаецца, да свята горад і сам быццам апрануў найпрыгажэйшую сукенку, каб сустрэць тут аматараў беларускай культуры.
Сёлета маладзечанскі фестываль святкуе свае паўналецце. Фэст унікальны – адзіны ў краіне са статусам нацыянальнага, таму самабытнасць беларускай песні і паэтычнага слова тут гарантавана.
Юрый Бондар, міністр культуры Беларусі:
Фестиваль по праву является уникальным, потому что он посвящен нашей белорусской позии, нашей прекрасной белорусской музыке. Он родил в нашей стране многих звезд, открыл им дорогу на большую сцену.
Тэма малой радзімы на фестывале ў фарбах мастакоў з розных краін, якіх на гэтыя прыгожыя творы натхніла беларуская зямля. Рознымі фарбамі зноў расквітнела і творчасць Ігара Лучанка. Да 80-годдзя выдатнага кампазітара «Зоркапад» і падчас гала-канцэрта.
Іна Афанасьева, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь:
Я была с первых фестивалей здесь и очень рада тому, что до сих пор этот фестиваль жив. Конечно, здесь потрясающая атмосфера праздника, публика очень благодарная.
Разам з артыстамі спяваў увесь зал. Вось так яскрава Маладзечна адкрыла летні фестывальны рух. У тых, хто наведаў свята, уражанні застануцца надоўга, а у плэй-лісце, напэўна, дадасца новай беларускай музыкі.