Пачынаць вывучаць родную мову лепш з маленства. У гэтым упэўненны супрацоўнікі Мінскага дзіцячага саду №314. Ужо некалькі гадоў на яго базе арганізаваны беларускамоўныя групы, хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю пазнаюць новыя словы і выразы.
Ввкладчыкі адзначаюць, што тры гады дастаткова, каб дзеці сталі свабодна валодаць роднай мовай і карыстацца ёй у паўсядзённым жыцці. Галоўнае – знайсці падыход да кожнага і зацікавіць яго ўласным прыкладам. Падрабязней – у сюжэце.