Зборная Беларусі па пляжным футболе няўдала правяла першы таварыскі матч у рамках вучэбна-трэніровачнага збору, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт».
Падапечныя Нікаласа Альварада саступілі камандзе аб'яднаных Арабскіх Эміратаў 1:2. Голам адзначыўся Юрый Пятроўскі. Сёння сапернікі згуляюць зноў. Дадзеныя сустрэчы трэнерскі штаб разглядае як этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Ён стартуе ў маі на Сейшэльскіх астравах. Наша каманда тройчы ўдзельнічала на планетарным форуме. Лепшы вынік – 4-е месца.