Ягор Герасімаў прабіўся ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Францыі. На старце асноўнай сеткі беларус, які займае ў рэйтынгу 358-е месца, зламаў супраціўленне 125-й ракеткі свету француза Грэгары Барэра – 1:6, 6:3, 6:2, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт».