Эксклюзіўныя турыстычныя маршруты, аўдыягіды і новы погляд на ўжо вядомыя аб'екты. Больш за два мільёны беларусаў летась падарожнічалі па краіне ў складзе арганізаваных груп, расказалі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Сёлета экскурсаводы ўпэўнены ў павелічэнні турпатокаў.
Новыя тэндэнцыі такiя: калі раней жыхары і госці краіны знаеміліся з Беларуссю ў фармаце арганізаваных груп, то цяпер перавагу аддаюць індывідуальным падарожжам з гідам. Папулярнымі напрамкамі застаюцца аглядныя, гісторыка-культурныя і экалагічныя экскурсіі. Павялiчваецца інтарэс і да прамысловасці. Дарэчы, у Беларусі адчынілі свае дзверы для турыстаў больш за пяцьдзясят прадпрыемстваў. Маштабная праграма падрыхтавана і да дзявятага мая. Запланавана наведванне розных памятных месцаў.
Алена Паршута, намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Беларустурыст»:
Если раньше была классика, все путешествовали в Мир, Несвиж, Гродно, Брест. Сегодня география путешествий растет. Это очень радует. У нас появляются новые экскурсоводы в районных городах. И мы можем смело приехать туда и познакомиться и с традициями, и с культурой. И есть местный человек, который нас встретит, расскажет, то есть экскурсий каждый день становится больше, и радует то, что спрос на них есть.
Дарэчы, менавіта сёння экскурсаводы адзначаюць прафесійнае свята. Адкрываюць вядомыя і невядомыя куткi нашай краіны больш за 1 200 спецыялістаў. Штогод атэстацыю праходзяць больш за 400 чалавек, па-сапраўднаму захопленых сваей справай.