«Тэатр – гэта маё жыццё». Валентин Соловьёв о карьере, творчестве и роли искусства
Строим свою страну сами, своими руками, своим энтузиазмом, своим трудом. СТВ запускает цикл программ «Созидаем вместе». Предлагаем оглянуться и оценить наши достижения, успехи и победы. Почетные граждане, известные личности малых и больших городов нашей страны через призму собственного опыта проведут телеэкскурс из прошлого в сегодня.
Герой выпуска – заслуженный артист Республики Беларусь Валентин Соловьев.
Лес я баяўся, а вада – гэта маё. Воспоминания из детства
Валентин Соловьев, заслуженный артист Республики Беларусь:
Нарадзіўся каля Нёмана. Гэта я помню добра. З вадой звязаны. Купаліся бясконца на Нёмане. Лес побач. Лес я баяўся. І да гэтай пары баюся лесу. Гэта свая некая другая планета, лес. А вада – гэта маё. Плавалі, дурэлі. Вось запах дзяцінства – гэта Нёман. Я сумую па ім.
Грыбы, ягады. Я хадзіў з маці, адзін жа баяўся. Потым з хлопцамі зямлянку капалі, знаходзілі там патроны ўсялякія і нямецкія. Подых вайны застаўся бы тады яшчэ. У 1956-м я нарадзіўся. У 1945-м закончылася вайна – і тут бацька кульгавы з вайны.
«Ты с ума сошла, коза». Соловьев о пути становления артистом и первом школьном опыте
Валентин Соловьев:
У дзявятым класе Маршака ставілі «Кошчын дом». Я там іграў казла. «Ты с ума сошла, коза – бьешь десяткою туза». І настаўнікам так спадабалася. І з той пары мне гэта спадабалася, што ўсе ў захапленні. Пляскаюцца, хваляць. «Артыст, ой, які артыст». А потым бацька мяне, пасля школы, залітаваў у медыцынскае вучылішча. Я паступіў, но я там не вучыўся, я хадзіў у кіно. Паўгода павучыўся і пайшоў, не то што спалохаўся. Я паступіў у тэатральную студыю пры народным тэатры ДК МТЗ. Кіраваў Шутаў Мікалай Макаравіч. І добрая школа была, но там нас абучалі прафесіяналы: Генадзь Гарбух, напрыклад, Бандарэнка з рускага тэатра.
О театре и команде
Валентин Соловьев:
Тэатр – гэта выказванне, перш за ўсё, сваёй пазіцыі на сцэне. Гэта можна зрабіць. Сэрцам чуеш і перадаеш гледачу, як ты на жыццё глядзіш. Для мяне гэта важна. Я чуў – вот будзе тэлебачанне, і ўсё, і канец тэатру. Не адбылося. А чаму? Ён прыходзіць і бачыць чалавека вось тут, не праз экран, а вось тут, побач. І ён шчыра табе выказвае свае пачуцці. Удзячны, канешне, удзячны калектыву, дзе я працаю, у тэатры, усяму, усе, таму што яны любяць гэты тэатр. Усе: і касцюмеры, і рэквізітары, гукавікі, светавікі і ўсе, пашывачніцы, адміністратары. Гэта ўсе каманда, гэта ўсе разам. Што мы робім? Мы ствараем разам.
Гордость за тех, кто воевал и победил
Валентин Соловьев:
9 Мая. Сястра плача, я плачу. І гонар. Гонар за пераможцаў, за тых, хто ваяваў і перамаглі. Здымаю капялюш, кланяюся. Гатовы абдымаць, цалаваць іх за гэта. Я задаволены, што мы не забываем нашых пераможцаў, хто перамог, і ставім спектакль пра іх, пра гэтых пераможцаў. І добра, што да гэтай пары ставяцца спектаклі пра вайну, пра пераможцаў нашых і здымаецца кіно. Гэта патрэбна для маладога пакалення, каб гэта перадавалася ім. Вы жывяце, таму што яны гэта зрабілі, для нашага жыцця ўсё, каб меншыя, маладыя гэта адчулі. І нам задача – гэта перадаць шчыра ім нашу боль і радасць ад Перамогі.
«Тэатр – гэта мае жыццё». О работе артиста
Валентин Соловьев:
Тэатр, хай гэта будзе не пафасна, – гэта мае жыццё. Я ніколькі не шкадую, што я не пайшоў па шляху электрыка ці медыцынскім работнікам. Гэта не маё. Я бы гэта дрэнна бы рабіў і наогул не спраўляўся бы. А тэатр – гэта маё. Умею перевоплощаться. Гэта жыццё маё.
Не трэба самазадавальняцца сабой пасля зробленай працы на сцэне. Таму што можаш, калі ёсць зорная хвароба, з’явіцца. Заўсёды трэба аналізаваць і самакрытычна ставіцца да сябе. Не да партнёра, а да самаго сябе, што ты не дарабіў на сцэне. На сцэне ўсё відаць. Ты заслуженный ці ты ніякі. Божа ж мой, не ў гэтым справа. Рабі сваю работу добра, вот і ўсё. Я лічу, што гэта работа ўсё ж такі. Асабліва ўнутраная, і мазгамі трэба пачуць гэта ўсё. Выкладваць шчыра, натуральна. Гэта работа, і яна, сказаць, вельмі выхалашчвае сябе. Кожны спектакль трэба аналізаваць, думаць, што не так і як лепш зрабіць.
«Якія таленты цяпер маладыя». О молодых артистах
Валентин Соловьев:
Я ўжо ўсё сыграў. Цяпер маладыя, такія маладыя, таленавітыя ўсе. У нас вось такая трупа моцная, душа радуецца. Тэатр быў, ёсць і будзе. Маладых цягне сюды на сцэну. Ды якія таленты цяпер маладыя. Гэта ж душа радуецца, гледзячы на сцэну, як яны гэта робяць. Я так не ўмею, я па-другому зраблю, но што закладзена, ёсць школа ў іх тэатральная. Так што кола круціцца.
«Лодачкі з жаданнямі». О зрителях и полном зале
Валентин Соловьев:
Помню, у дзяцінстве: вясна, ручайкі, сонейка. І мы малыя робім з кары гэтыя лодачкі, палачкі ў гэтыя лодачкі, парус з паперы і ручайкі гэтыя. І бяжым за імі, ручайкі бягуць, і лодачкі плывуць. Дык вось, я жадаю, каб гэтыя ручайкі бясконца плылі, а на ёй і лодачкі з жаданнямі. Каб больш было прэм’ер ва ўсіх тэатрах Беларусі. І каб улюблёныя ў тэатры гледачы запаўнялі поўныя залы нашы. І гэтыя лодачкі плылі бясконца па нашай роднай мірнай Беларусі.
Подробности в видеоматериале.