Новости Беларуси. Как сохранить самобытность маленьких деревень? Под Дрогичином жители одной из таких верят, что это место не исчезнет с карты, пока цела столетняя мельница, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Новости Беларуси. Как сохранить самобытность маленьких деревень? Под Дрогичином жители одной из таких верят, что это место не исчезнет с карты, пока цела столетняя мельница, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Такие постройки – редкость не только для Полесья, но и для всей Беларуси. О символе благополучия и достатка на селе – Петр Бутрим.
Яўген Жарко, жыхар вёскi Ляснiкi:
Подъемник был, стоял наверху. Телега подъезжала, зацепляли мешок и лебедкой тащили наверх.
Угару – мяшкі са збожжам, уніз – гатовая мука. Усё проста і наладжана. Жорны гэтага аўтэнтычнага млына спыніліся, нібы ў чаканні ветру, больш за паўстагоддзя таму.
Але для мясцовых жыхароў гэта сапраўдны сімвал вёскі, якi павінны застацца i адрадзiцца.
Яўген Жарко:
Если бы его восстановили, я думаю, что люди возвращались.
Яўген Жарко ў суседняй школе быў настаўнікам працоўнага навучання. Упэўнены, і млын гэтаму доказ: сто гадоў таму мясцовыя майстры з дапамогай адных толькі сякеры і гэбля стваралі сапраўдныя цуды. На якія і цяперашняму пакаленню нядрэнна б паглядзець, каб павучыцца.
Яўген Жарко:
Но главное – всё подогнано как. Вы посмотрите, нигде ни щелечки. Основание этой мельницы тоже всё дубовое. Это уже сколько лет простояла.
Кажуць, такіх млыноў у Беларусі на сваім першапачатковым месцы засталося толькі два. І гэты на некалькі метраў вышэй за свайго двайника.
Пётр Бутрым, СТБ:
Менавіта такога тыпу млыны былі самымі распаўсюджанымі тут на пачатку мінулага стагоддзя. У адрозненне ад так званых галандскіх, рухомай была не толькі верхавіна, але і аснова. У залежнасці ад напрамку ветру круцілася ўся канструкцыя.
Як круцілася жыццё каля млына яшчэ да вайны, так, можа, вакол яго вёска ажыве і сёння? На гэта тут моцна спадзяюцца. Вачыма маленькага хлопца глядзеў на тое, як збожжа ператвараецца ў муку, i Канстанцiн Каўганка. Сёння яму ўжо 85.
Канстанцiн Каўганка, жыхар вёскi Ляснiкi:
У него была палка, этой палкой все мерял. Подойдет, палку положил и показал: тут надо долбать эту дырку.
Сёння пералiчыць млыны можна па пальцах адной рукi. А значыць, i ставіцца да іх неабходна з павагай. Бо менавiта старыя млыны сімвалізуюць дабрабыт у вёсцы.