«Што значыць быць сапраўдным беларусам?» Меркаванне Ігара Марзалюка

Новости Беларуси. Совесть и честь. Об этих двух понятиях рассуждает парламентарий и историк Игорь Марзалюк.

Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.

«Што значыць быць сапраўдным беларусам?» Меркаванне Ігара Марзалюка-1

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Сёння хочацца паразважаць менавіта аб гэтым. Мы адзначылі 17 верасня. Сацыялагічныя апытванні паказваюць – свята, што называецца, патрапіла ў яблычка. З якога боку ні паглядзі і якім чынам не мяркуй.

«Што значыць быць сапраўдным беларусам?» Меркаванне Ігара Марзалюка-4

Абсалютная большасць грамадзян краіны, як паказвае сацыялогія, у тым ліку і апазіцыйная – за. Гэта сведчыць толькі аб адным. Мы, беларусы, мірныя людзі. Для нас, беларусаў, наша адзінства, еднасць нашай зямлі – не пусты гук. Паўтару ўслед за Прэзідэнтам – для нас, сапраўдных беларусаў!

«Што значыць быць сапраўдным беларусам?» Меркаванне Ігара Марзалюка-7

Што значыць быць сапраўдным беларусам? Ці, як казалі ў пачатку XX стагоддзя, праўдзівым беларусам? Адказ на паверхні – гэта кожны, у каго беларускае сэрца, у каго беларускі пашпарт. Кожны, хто не ўяўляе Беларусь без уласнай дзяржаўнасці. Кожны, хто шануе нашу гісторыю, паважае нацыянальныя традыцыі, нашу мову. Кожны, хто памнажае любоў і салідарнасць паміж усімі сваімі сукрэвічамі – не зважаючы на іх рэлігійную, моўную, ці палітычную адметнасць. Кожны, хто ўсведамляе, што ратуе ўсіх нас павага, любоў і нацыянальная салідарнасць. Кожны, хто ўспрымае фундаментальную ісціну – аднадумцы гэта ня тыя, хто думаюць аднолькава, а думаюць аб адным. А ва ўсіх нас, на ўсіх нас, адзінае, што мы думаем, будуем, абараняем і любім – наша краіна, наша Беларусь.

Падрабязнасці глядзіце ў відэаматэрыяле.