Почему Полоцкое княжество почти не упоминается в летописях восточных славян? Рассказал Игорь Марзалюк
Новости Беларуси. Переписке не подлежит. В Год исторической памяти особенно важно проливать свет на факты из прошлого и не позволять инакомыслимые трактовки, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Рубрика «В обстановке мира» с Игорем Марзалюком.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Сёння – пра прэтэнзіі Полацкага княства на гегемонію ва ўсходнеславянскім свеце. Аб існаванні поўнай самастойнасці Полацкай зямлі можна ўпэўнена казаць у адносінах да часоў княжання Рагвалода. Нішто не паказвае на тое, што ў гэты час Полацк быў складаючай часткай дзяржавы Рурыкавічаў. Як цалкам самастойнага ўладара трактавалі Рагвалода такія знаўцы праблемы, як Прэснякоў і Ключэўскі.
Ігар Марзалюк:
Зусім іншая сітуацыя склалася пасля захопу Полацка Ўладзімірам Святаслававічам. Апошні, як вядома, забіў Рагвалода і яго сыноў, а Рагнеду ўзяў гвалтам і зрабіў сваёй жонкай. У гісторыяграфіі даўно звернута ўвага на тую акалічнасць, што пасля няўдалага замаху Рагнеды на Ўладзіміра апошні вылучыў «отчыну» свайму старэйшаму сыну Ізяславу – Полацкае княства. Паводле родавых законаў, пераемнікам роду, які абарваўся, мог стаць старэйшы нашчадак па жаночай лініі. Таму Ізяслаў быў пераемнікам свайго дзеда па маці – Рагвалода Полацкага. З-за гэтай прычыны полацкі княжацкі стол і быў замацаваны за нашчадкамі Ізяслава.
Падрабязнасці глядзіце ў відэаматэрыяле.