Новыя выданні Беларускай праваслаўнай царквы прадставілі ў Мінску

Духоўнае пасланне будучым пакаленням. Сёння ў краіне ўрачыста адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі. Цыкл мерапрыемстваў адкрыла прэзентацыя ў Нацыянальнай бібліятэцы новых выданняў Беларускай праваслаўнай царквы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Гэтыя кнігі распавядаюць пра гісторыю нашай краіны і яе духоўнае развіццё. Дапоўнілі экспазіцыю архіўныя дакументы і ўнікальныя фатаграфіі. Акрамя таго, для гасцей мерапрыемства з дакладамі выступілі прадстаўнікі духавенства. Асаблівая ўвага і дзіцячай праваслаўнай літаратуры. Айчынныя выданні карыстаюцца попытам і за мяжой. Частку накладу адпраўляюць у Расію, Азію і нават Амерыку.

Новыя выданні Беларускай праваслаўнай царквы прадставілі ў Мінску-2

Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі:
Мы заботимся о том, чтобы духовное наследие сохранялось в доброй духовной книге и книга работала на то, чтобы формировать современного человека на основе духовного наследия предыдущих поколений. 

Для Беларускай праваслаўнай царквы гэты год праходзіць пад знакам найважнейшых дат. Улетку ў Полацку адзначаць дзевяцісотгоддзе Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Акрамя таго, сёлета споўніцца пяцьсот гадоў з дня выдання «Апостала» Францыскам Скарынам.

Другие новости рубрики

Все новости
«Родная мова – душа народа». Святкаваннi з нагоды Дня роднай мовы прайшлі ў МДЛУ
21 февраля 2025 18:03

«Родная мова – душа народа». Святкаваннi з нагоды Дня роднай мовы прайшлі ў МДЛУ

Гісторыя і сучаснасць – у Мінску прыступілі да маштабнай рэканструкцыі кінатэатра «Масква»
21 февраля 2025 18:02

Гісторыя і сучаснасць – у Мінску прыступілі да маштабнай рэканструкцыі кінатэатра «Масква»

У Мінску пачне працу гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр пластычнай хірургіі
21 февраля 2025 18:02

У Мінску пачне працу гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр пластычнай хірургіі