У Мінску пачне працу гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр пластычнай хірургіі

Шырокія магчымасці сістэмы аховы здароўя сталіцы! У Мінску гэтым летам пачне працу новы медцэнтр. У будынку, які зараз узводзіцца па вуліцы Маякоўскага, размесцяцца адразу некалькі ўстаноў, паведамілі ў праграме «Сталічныя падрабязнасці» на СТБ. Сярод іх – гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр. Сёння гэта лабараторная дыягностыка, афтальмалагічны кабінет, а яшчэ школа дыябету. Плошчы памяшкання па вуліцы Кісялёва павялічацца ў чатыры разы. А разам з гэтым пашырацца і магчымасці сталічных эндакрынолагаў.

У Мінску пачне працу гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр пластычнай хірургіі-2

Алена Юрэня, галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага эндакрыналагічнага цэнтра:
Мы рассматриваем закупку лазерного оборудования с внедрением нового метода лечения трофических язв при помощи лазера. Это современный и малотравматичный способ лечения. Мы планируем организовать кабинет ранней диагностики синдрома диабетической стопы. В этот кабинет смогут обратиться люди с сахарным диабетом для проведения гигиенического педикюра. Далее – это собственный аппарат МРТ. Это ранняя диагностика всех эндокринных заболеваний.

Да статусу «навасёлаў» рыхтуецца і цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі Мінска. Сёння тут праводзяць пластычныя аперацыі па карэкцыі ўзроставых змяненняў. Паслугі запатрабаваныя ў беларусаў і жыхароў замежжа – медыцынскіх турыстаў. А гэта штогод больш за 100 тысяч пацыентаў.

У Мінску пачне працу гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр пластычнай хірургіі-4

Наталля Пастаялка, галоўны ўрач клінічнага цэнтра пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі г. Мінска:
В связи с переездом в новое современное здание, помещение условия пребывания наших пациентов улучшатся. Мы сможем активно работать с привлечением дополнительных пациентов, в том числе из-за рубежа. И конечно же, мы планируем расширить спектр перечня оказываемых услуг, в частности расширим дерматоонкологию. С этой целью будет внедрено новое оборудование – это цифровая видеодерматоскопическая система, которая позволит проводить картирования всего тела с последующей фотофиксацией всех имеющихся новообразований. И дальнейшего наблюдения за ними.

Адзначым, у новы будынак на Маякоўскага гэтым летам пераедзе і 10-я гарадская стаматалагічная паліклініка.