Гісторыя і сучаснасць – у Мінску прыступілі да маштабнай рэканструкцыі кінатэатра «Масква»
Кінатэатр «Масква» – гэта частка гісторыі Мінска, якая заўсёды прыцягвала ўвагу сваёй архітэктурай і культурным значэннем. Цяпер ён рыхтуецца да новага этапу, захоўваючы гістарычныя элементы і адкрываючы сучасныя магчымасці для граждан. Зараз адбываецца маштабная рэканструкцыя кінатэатра, паведамілі ў праграме «Сталічныя падрабязнасці» на СТБ.
На будаўнічай пляцоўцы пабываў і наш карэспандэнт Міхаіл Ракуцін.

Міхаіл Ракуцін, карэспандэнт:
Кінатэатр «Масква» – гэта не проста месца для прагляду фільмаў, але і сапраўдная легенда Мінска, якая з 1980 года радавала гараджан ні толькі кіналентамі, але і сваім архітэктурным аздабленнем.
З моманту адкрыцця кінатэатр «Масква» стаў сапраўдным культурным цэнтрам, дзе праходзілі кінапаказы, канцэрты і фестывалі. Аднак з часам будынак запатрабаваў рамонту: апорныя канструкцыі, узмоцненыя вантамі, пачалі губляць трываласць. Нягледзячы на гэта, ён заставаўся важным элементам гарадской ідэнтычнасці, параўнальным з такімі знакавымі аб'ектамі, як Палац спорту ці Нацыянальная бібліятэка.

Цяпер кінатэатр знаходзіцца ў працэсе маштабнай рэстаўрацыі. Спецыялісты ўзмацнілі канструкцыі, абнавілі дах і выканалі перапланіроўку, павялічыўшы колькасць залаў да чатырох. Вонкавае аблічча будынка захавае гістарычныя элементы, уключаючы медныя шчыты і вітраж, але атрымае сучасныя энергаэфектыўныя тэхналогіі. Ужо завершана шкленне фасада, вядуцца ўнутраныя аддзелачныя работы і мантаж абсталявання.
Уладзімір Карачэўскі, генеральны дырэктар унітарнага прэдпрыемства «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама:
Мы планируем работать с репертуаром, что можно будет не только увидеть традиционный репертуар, который есть всегда. Возможно, это будет и показ фильмов на оригинальном языке, конечно же, фестивальные фильмы, крупные киномероприятия и творческие встречи. Также мы планируем, что здесь будет не только традиционные бары, но и магазины с мерчами и возможность любоваться панорамой нашего города.
Падрабязнасці ў відэа.