Николай Зарубицкий переизбран председателем РОО «Патриоты Беларуси»
Старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» пераабраны Мікалай Зарубіцкі. Рашэнне прынята аднагалосна падчас чарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Таксама актывісты падвялі вынікі дзейнасці арганізацыі, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Так, толькі летась «Патрыёты Беларусі» правялі больш за 400 мерапрыемстваў: ад рэгіянальных дыялогавых пляцовак да маштабных агульнанацыянальных акцый. Аўтапрабегі, ваенна-патрыятычныя турніры, дабрачынныя праекты і «зялёныя» ініцыятывы – штогод у іх прымаюць удзел тысячы чалавек па ўсёй краіне. Сёлета актывісты зробяць акцэнт на работу са школьнікамі. У планах – арганізаваць для моладзі навучанне па кіраванні квадракоптарамі.

Мікалай Зарубіцкі, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі»:
Мы сделаем ставку на школьников, потому что это наши будущие избиратели, которые будут вести дальше наше поколение вперед. И от того, какое оно будет образованное и грамотное и как они будут любить страну, будет зависеть наше будущее. Хотим сделать большой проект, чтобы задействовать максимальное количество школьников. Учить их летать на дронах, чтобы была помощь нашей армии в случае необходимости.
У планах – зрабіць больш маштабным праект «Права ведаць». Гэта сумесная ініцыятыва «Патрыётаў Беларусі» і Калегіі адвакатаў. Так, 13 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі, актывісты арганізуюць бясплатныя кансультацыі. Юрысты сустрэнуцца з жыхарамі ўсіх абласцей і кожнага раёна Мінска. Дарэчы, за 2025 год юрыдычную дапамогу атрымалі больш за дзве тысячы грамадзян.

Ірына Сінькевіч, прэс-сакратар Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі»:
Уже подключаются областные организации, мы уже готовимся к этому дню, люди уже записываются. Я думаю, что будет достаточно много желающих, потому что нам круглый год звонят и просят повторить проект. Просим с собой все необходимые документы взять, чтобы можно было объяснить полноценно.
Нагадаем, грамадскае аб'яднанне «Патрыёты Беларусі» афіцыйна пачало работу са снежня 2020 года. За гэты час у яго ўступілі каля 2,5 тысячы чалавек, па ўсёй краіне зараз адкрыта каля 50 структурных падраздзяленняў.