Навіны Беларусі. Самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх. У Мінску праходзіць шэраг адукацыйных і культурных мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове, паведамілі ў праграме «Сталічныя падрабязнасці» на СТБ.
Навіны Беларусі. Самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх. У Мінску праходзіць шэраг адукацыйных і культурных мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове, паведамілі ў праграме «Сталічныя падрабязнасці» на СТБ.
Да святкаванняў далучылася і 23-я сталічная гімназія. Тут навучальны працэс на беларускай мове ажыццяўляецца з першага класа. А на гэтым тыдні арганізаваны дадатковыя інтэрактыўныя ўрокі, выставы, віктарыны, турніры і алімпіяды. Настаўнікі ў розных класах праводзяць заняткі па актуальных пытаннях захавання традыцый і развіцця беларускай мовы.
Уладзіслаў Панарын, вучань Гімназіі з беларускай мовай навучання №23:
Беларуская мова для мяне – гэта найперш мая родная мова, на якой патрэбна ўмець размаўляць. Гэтая мова зараз вельмі карыстаецца попытам, і сапраўды яе трэба ведаць. З-за таго, што сёння Дзень роднай мовы, у нас арганізавана шмат мерапрыемстваў. Мы абмяркоўвалі сустрэчу з пісьменнікам.
Кацярына Амлач, вучаніца Гімназіі з беларускай мовай навучання №23:
Вырашыла пайсці ў школу, таму што тут вучыцца мой старэйшы брат. Яшчэ таму, што тут вельмі добрыя настаўнікі. Мне падабаюцца загадкі на беларускай мове.
Алена Мачэль, настаўнік Гімназіі з беларускай мовай навучання №23:
21 лютага мы святкуем кожны год вельмі актыўна. Мы ходзім у Акадэмію навук на ўрокі навукі. Таксама нас запрашаюць Купалаўская і Пушкінская бібліятэкі. Гэта калі мы выходзім на экскурсіі. Але шмат мерапрыемстваў арганізована і ў нас. Таксама і сустрэча з пісьменнікам, які размаўляе на беларускай мове, даносіць мову да нашых вучняў, вучыць іх гаварыць у паўсядзённым жыцці.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Ужо больш за 20 гадоў гэта свята, заснаванае ЮНЕСКА, праводзіцца з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.