Масленічныя гулянні ў гэтыя выхадныя пройдуць ва ўсіх кутках Мінскай вобласці. Не толькі ў гарадах і раённых цэнтрах, але і ў невялікіх населеных пунктах жыхароў чакаюць яркія народныя забавы, традыцыйныя пачастункі. Народныя абрады абяцаюць зрабіць гэты дзень па-сапраўднаму сямейным і цёплым, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
У Вілейцы галоўнай пляцоўкай свята традыцыйна стане гарадскі парк. Усё пачнецца з масленічнага шэсця. Працягнецца праграма вялікім святочным канцэртам з удзелам мясцовых мастацкіх калектываў. Сумна не будзе ні дзецям, ні дарослым. Святочны гандаль і атракцыёны таксама чакаюць наведвальнікаў.
Ірына Апаносевіч, культарганізатар Вілейскага гарадскога дома культуры:
Масленица это, наверное, такой семейный праздник, на который приходят даже с семьями. Приезжают не только из города, но и района. Зовут своих друзей. Нет определенного критерия, что это пожилые, либо это люди среднего возраста. Приходит и молодежь. Любят, так как там есть песни, танцы, гулянья.
Свята ў горадзе працягнецца да 15 гадзін. Не абміне яно і сельскія населеныя пункты Вілейскага раёна.