Саграда Фамілія афіцыйна стаў самым высокім хрысціянскім храмам на планеце. Яго вежа дасягнула вышыні 172,5 метры. Дарэчы, папярэдні рэкорд трымаў нямецкі Ульмскі сабор, але Барселона яго абышла, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

На храме Святога Сямейства ўсталявалі вялізны крыж з металу і шкла, які важыць амаль 100 тон. Шпіль вырабілі ў Германіі і даставілі ў Каталонію. Праўда, пабачыць Барселону з новай вышыні змогуць не адразу. Гэтую пляцоўку адкрыюць толькі праз некалькі гадоў. Але сам храм працягвае жыць і змяняцца. Ён будуецца выключна на ахвяраванні і грошы з білетаў, якія штогод купляюць мільёны турыстаў. Узвядзенне базілікі доўжыцца ўжо больш за 140 гадоў. Яшчэ крыху, і галоўны даўгабуд свету нарэшце набудзе завершаны выгляд. Згодна з праектам, Саграда Фамілія будзе мець тры фасады і 18 вежаў.